Накапаў сабе на тэрмiн

16.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

38-гадовы непрацуючы з вёскi Колкi Петрыкаўскага раёна нарэшце знайшоў сабе занятак па душы. Як паведамiў начальнiк Гомельскага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС Андрэй Заяц, грамадзянiн пачаў выкопваць i збiраць жудасныя "падарункi" Вялiкай Айчыннай, якiя час ад часу знаходзяцца на месцах былых баёў. З санкцыi пракуратуры Гомельскай вобласцi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС прыйшлi да мужчыны пад выглядам пакупнiкоў цiкавых "цацак". Пры правядзеннi аператыўнага эксперыменту ён збыў каля 400 грамаў рэчыва, якое нагадвае тратыл прамысловага вырабу. У ходзе вобыску на сядзiбе знойдзены i канфiскаваны два снарады, два артылерыйскiя дэтанатары, 76 патронаў рознага калiбру. Па ўсiх знаходках прызначана экспертыза. Крымiнальная справа ўзбуджана па задакументаваным раней факце збыту iм жа выбуховай прылады, вырабленай з мiнамётнай мiны i прыдатнай для выбуху. Мужчына затрыманы.

Дзе быў вартаўнiк?

Высвятляе праверка па факце падпалу ў вёсцы Наркаўшчына Кармянскага раёна. Пажар адбыўся ў дзве гадзiны ночы на сенаскладзе СПК "Дубровiцы". Агнём знiшчана 100 тон сена, а таксама шыферны дах пабудовы з бетону.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

Вадзiцель i веласiпедыст: пацярпеў апошнi

У Пiнску на веласiпедыста, якi рухаўся па вулiцы Казубоўскага, зрабiла наезд а/м "Аўдзi-80". З траўмай галавы i зламанай ключыцай зваршчыка фiлiяла РУПа даставiлi ў бальнiцу.

А пад Баранавiчамi памiж вёскамi Новая мыш i Палонка пад колы "Фальксвагена" таксама трапiў веласiпедыст. З пашкоджанай галавой i пазванкамi шыi беспрацоўнага жыхара пасёлка Жамчужны цяпер лечаць.

Пайшоў у самаволку...

У Iвацэвiчах каля чыгуначнага вакзала абакралi жыхара г/п Ждановiчы. Калi ён заснуў у аўтамашыне, нехта выкраў з яе ноўтбук, 430 долараў, 50 тыс. рублёў.

Выяўлена, што гэта зрабiў жыхар Кобрына, якi знаходзiўся ў папраўчай установе, але самавольна пакiнуў яе i ўчынiў крадзеж.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
 

РЕКЛАМА