У Бярэзінскім раёне ў выніку ДТЗ загінуў школьнік
16.11.2009 12:29
—
ЧП
|
Два чалавекі загінулі і тры атрымалі траўмы ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое адбылося ноччу 14 лістапада ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, у 1.45 блізу вёскі Каменны Барок 30‑гадовы грамадзянін Расіі, жыхар Масквы, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем «КІА». У выніку машына з’ехала ў кювет, урэзалася ў дрэва і загарэлася. Загінулі кіроўца аўтамабіля і адзін з чатырох пасажыраў — 14‑гадовы хлопчык, вучань Каменнаборскай сярэдняй школы. У Бярэзінскую раённую бальніцу дастаўлены жыхары гэтай вёскі, 1983 і 1991 гадоў нараджэння, і 15‑гадовая жыхарка вёскі Крапіўня. Паводле гэтага факта распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, за мінулыя трое сутак у Беларусі зарэгістравана 75 ДТЗ з пацярпелымі. У аварыях загінулі 19 чалавек і 77 атрымалі раненні. Шэсць дарожна‑транспартных здарэнняў адбыліся па віне п’яных вадзіцеляў. За кіраванне аўтатранспартам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 518 кіроўцаў. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 4.248 пешаходаў; 2.766 з іх знаходзіліся на дарозе ў цёмны час сутак без святлоадбіўных элементаў. За няпропуск пешаходаў на пераходах да адказнасці прыцягнуты 593 вадзіцелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два чалавекі загінулі і тры атрымалі траўмы ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое адбылося ноччу 14 лістапада ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці.Як...
|
|