Сабака нюх мае. 21.by

Сабака нюх мае

01.12.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навучэнец каледжа з Кобрына заявiў у мiлiцыю, што нехта выбiў шыбу i выкраў з яго дома камп'ютар.

Аператыўнiкi прыехалi са службовым сабакам, якi i прывёў iх да злодзея — навучэнца гэтага ж каледжа.

Сымон Свiстуновiч.

Васьмiкласнiк-шкоднiк

У Смалявiчах больш за дзясятак аўтааматараў пацярпела па вiне зламыснiка, якому нечым "не дагадзiлi" iх "жалезныя конi".

Напачатку па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнулiся двое мясцовых жыхароў, якiя паведамiлi, што ў ноч з суботы на нядзелю невядомы на вулiцы Навасёлаў з хулiганскiх намераў пашкодзiў колы iх аўтамабiляў. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, акрамя як у гэтых машын, колы былi пашкоджаныя яшчэ ў дзесяцi аўтамабiляў, што стаялi на згаданай вулiцы i вулiцы Маладзёжнай. Як выявiлася, падазраецца ў злачынстве 14-гадовы вучань 8 класа мясцовай школы, у дачыненнi да якога ўзбуджаная крымiнальная справа. Застаецца толькi паспачуваць бацькам школьнiка, якiм ён "падкiнуў" яшчэ тыя праблемы...

Ігар ГРЫШЫН.

Дзiця i кiроўцы пацярпелi ў аварыi

У нядзелю следча-аператыўная група МУС выбывала ў Салiгорскi раён, каб на месцы разабрацца з усiмi акалiчнасцямi буйнога дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на дарозе паблiзу вёскi Ясковiчы.

Тут сутыкнулiся аўтамабiлi "Субару" i "Форд". Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, першым кiраваў 24-гадовы мiнчанiн, якi выехаў на паласу сустрэчнага руху. Што датычыцца аўтамабiля "Форд", то за рулём гэтай машыны знаходзiўся 29-гадовы вясковец з Лунiнецкага раёна. Абодва кiроўцы i сямiгадовая дзяўчынка ў вынiку аварыi атрымалi цялесныя пашкоджаннi i шпiталiзаваныя. А вось бацька кiроўцы "Субару", мацi кiроўцы "Форда" i жыхарка вёскi Ракiтна Лунiнецкага раёна ў гэтым ДТЗ загiнулi.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучэнец каледжа з Кобрына заявiў у мiлiцыю, што нехта выбiў шыбу i выкраў з яго дома камп'ютар. Аператыўнiкi прыехалi са службовым сабакам, якi i прывёў iх да злодзея — навучэнца гэтага ж каледжа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика