У Салігорскім раёне ў выніку ДТЗ згарэлі два кіроўцы машынаў. 21.by

У Салігорскім раёне ў выніку ДТЗ згарэлі два кіроўцы машынаў

01.12.2009 13:12 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

54‑гадовая жыхарка Салігорска і 22‑гадовы расіянін загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое здарылася 30 лістапада ў Салігорскім раёне.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, паблізу вёскі Мазуршчына жанчына пры выкананні абгону, не справілася з кіраваннем «Рэно Кліо». У выніку машыну занесла, і яна сутыкнулася «Масквічом», што ехаў насустрач. Гэтым аўтамабілем кіраваў грамадзянін Расіі.

Пасля сутыкнення абедзве аўтамашыны загарэліся. Абодва кіроўцы загінулі на месцы здарэння.

Па гэтым факце заведзена справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб).

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 19 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх тры чалавекі загінулі і 17 атрымалі раненні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
54‑гадовая жыхарка Салігорска і 22‑гадовы расіянін загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое здарылася 30 лістапада ў Салігорскім раёне.Як паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика