Двое салігорскіх падлеткаў знялі фірменныя лагатыпы з 46 іншамарак. 21.by

Двое салігорскіх падлеткаў знялі фірменныя лагатыпы з 46 іншамарак

03.12.2009 11:50 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справа па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж) распачата Салігорскім РАУС у дачыненні да двух мясцовых падлеткаў.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч, 15‑гадовыя хлопцы былі затрыманы ноччу нарадам Салігорскага аддзела дэпартамента аховы, калі гулялі ў футбол плафонамі ад ліхтароў вулічнага асвятлення.

Падлеткі сказалі, што плафоны валяліся на зямлі, што яны ідуць у інтэрнат сваёй навучальнай установы.

Пры даглядзе ў кішэнях хлопцаў было знойдзена 46 фірменных лагатыпаў ад іншамарак.

Падчас разбору высветлілася, што вандалы знялі іх з машын, прыпаркаваных на вуліцах Будаўнікоў і Чыгуначнай.

Пакуль у міліцыю звярнуліся толькі чатыры чалавекі, чые машыны пазбавіліся адрозных знакаў. Уладальнікі астатніх лагатыпаў устанаўліваюцца. Аб суме прычыненага ўрону можна меркаваць па тым, што толькі адну «зорку» з «Мерсэдэс С220» гаспадар ацаніў у 100 тысяч рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А затрымалі іх, калі яны гулялі ў футбол плафонамі ад ліхтароў вулічнага асвятлення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика