Пацукi скралi больш за 4 млн рублёў
16.12.2009 10:33
—
ЧП
|
Больш за чатыры мiльёны рублёў, якiя належаць 85‑гадовай бабулi, скралi з шафы ў яе дома… пацукi. Адбылася гэтая неверагодная гiсторыя ў Дубровенскiм раёне. Бабуля на працягу шасцi гадоў старанна збiрала свае мiльёны. Зарабляла. Нягледзячы на паважаны ўзрост, пенсiянерка працавала на падсобнай гаспадарцы: трымала карову, здавала малако, апрацоўвала агарод. Прадавала прадукцыю з уласнай гаспадаркi. Як паведамiў пракурор Дубровенскага раёна Iгар Белавусаў, бабуля чамусьцi не давярала банкам i хавала грошы ў старой драўлянай шафе. У вынiку за гэта i паплацiлася. Аднойчы, калi вырашыла папоўнiць свой «уклад» у шафе, не ўбачыла кроўных грошай. Хто скраў? Выклiкала бабуля мiлiцыю. I як жа здзiвiлiся члены следча‑аператыўнай групы i сама пацярпелая, калi пры аглядзе месца здарэння ўсе знiклыя грошы былi знойдзены у той жа шафе на нiжняй палiцы. Ды вось толькi гаспадары ў грошай былi ўжо iншыя — сям’я пацукоў. Дарэчы, прыкладна палову грошай грызуны ўжо «патрацiлi», каб добраўпарадкаваць сваё жыллё — купюры аказалiся разарванымi на часткi. Астатнiя грошы ў цэласцi грызуны «адклалi». Скрадзеныя грошы ў пацукоў «канфiскавалi» i вярнулi гаспадынi. Ну i як пасля гэтага не нагадаць — захоўвайце грошы ў банках! Каб нiчога з iмi не здарылася! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася гэтая неверагодная гiсторыя ў Дубровенскiм раёне.
|
|