Случчакоў, што скралі бронзавы німб, асудзілі + фота
09.03.2010 19:52
—
ЧП
|
20-гадовы Ігар Забароўскі атрымаў 4 гады «хіміі», ягоны непаўнагадовы напарнік Фёдар Базылевіч — два гады ўмоўна. Асуджаныя сплацяць Свята-Міхайлаўскаму сабору і Слуцкай ЖКГ больш за 7 мільёнаў.
9 сакавіка ў Слуцку скончыўся судовы працэс па справе двух маладых случчакоў, якія спілавалі і скралі німб з помніка святой Сафіі Слуцкай і ды бронзавыя элементы з помніка маршалу Жукаву. Суд Слуцкага раёна прысудзіў 20-гадоваму Ігару Забароўскаму абмежавання волі 4 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (т.зв. «хімію»). Ягоны непаўнагадовы напарнік Фёдар Базылевіч атрымаў два гады ўмоўна. Асуджаныя сплацяць Свята-Міхайлаўскаму сабору 2,9 млн рублёў і Слуцкай ЖКГ больш за 4,7 млн. Злачынства, якое мела вялікі розгалас на Случчыне, было здзейснена ў пачатку снежня 2009 г. На той момант злачынцам было па 19 і 15 гадоў. Маладых людзей схапілі па гарачых слядах. Скрадзеныя німб ды пліту з помніка Жукаву міліцыянты адшукалі ажно ў Расіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-гадовы Ігар Забароўскі атрымаў 4 гады «хіміі», ягоны непаўнагадовы напарнік Фёдар Базылевіч — два гады ўмоўна. Асуджаныя сплацяць Свята-Міхайлаўскаму сабору і Слуцкай ЖКГ больш за 7 мільёнаў.
|
|