Сабака знайшоў метадон
10.03.2010
—
ЧП
|
Каб выявiць прыхаваны гандляром у кучы паперы наркотык, шмат часу не спатрэбiлася. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, аператыўнiкам аддзела па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Ленiнскага РУУС паступiла iнфармацыя, згодна з якой нейкi малады чалавек шукае пакупнiка на буйную партыю метадону. Наркагандляра вырашана было браць адразу, тым больш у праваахоўнiкаў мелася iнфармацыя пра яго месцазнаходжанне: затрымалi дзялка ў кватэры дома № 4 па праспекце Ракасоўскага. Праўда, пры асабiстым аглядзе ў 28-гадовага мiнчанiна быў знойдзены толькi адзiн пакецiк з "дурманам", якi заважыў менш, чым меркавалася, — усяго адзiн грам. Тым не менш аператыўнiкi вырашылi працягнуць пошукi: былi падставы меркаваць, што больш буйная партыя наркотыку знаходзiцца дзесьцi ў кватэры. Каб выявiць яе, на месца здарэння тэрмiнова быў выклiканы кiнолаг са службовым сабакам. Разумная жывёлiна ў лiчаныя хвiлiны адшукала схованку: больш важкi пакет з наркотыкам знаходзiўся ў кучы папер. Як высветлiлася, у рукi да праваахоўнiкаў патрапiў нiдзе не працуючы, раней ужо судзiмы за захоўванне наркотыкаў "бiзнэсмен". Выявiлася таксама, што ў поле зроку мiлiцыi ён трапляў менш за год таму, калi за збыт метадону была затрыманая яго сужыцелька, якая цяпер адбывае пакаранне. Мужчыну "свецiць" да 13 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, аператыўнiкам аддзела па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Ленiнскага РУУС паступiла iнфармацыя, згодна з якой нейкi малады чалавек шукае пакупнiка на буйную партыю метадону. |
|