Рожкi ды ножкi
10.03.2010
—
ЧП
|
Толькi шкура i галава быка, напярэдаднi выкрадзенага невядомым злодзеем з малочнатаварнай фермы КСУП "Людзяневiчы", былi знойдзены ў лесе недалёка ад вёскi Вялiкiя Сцяблевiчы Жыткавiцкага раёна. А вось у Хойнiцкiм быццам бы з мэтай продажу каня трое невядомых зайшлi да гаспадароў у вёсцы Карчавое. Але ж у доме яны збiлi 70-гадовую жанчыну i нiяк не чакалi, што яе 45-гадовы сын не толькi акажа супрацiўленне, але i затрымае аднаго са злачынцаў. Астатнiя знiклi на аўтамашыне "Жыгулi". Як паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у ходзе ўведзенага спецплана па перахопе, арганiзаванага ў Рэчыцкiм, Калiнкавiцкiм, Брагiнскiм, Лоеўскiм i Хойнiцкiм раёнах, зламыснiкi былi затрыманы ля вёскi Бязуеў супрацоўнiкамi ДАІ Рэчыцкага раёна. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi шкура i галава быка, напярэдаднi выкрадзенага невядомым злодзеем з малочнатаварнай фермы КСУП "Людзяневiчы", былi знойдзены ў лесе недалёка ад вёскi Вялiкiя Сцяблевiчы Жыткавiцкага раёна. |
|