Пенсіянер падпаліў госця. 21.by

Пенсіянер падпаліў госця

01.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для апошняга пасядзелкі за чаркай скончыліся трагічна: пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі быў змешчаны ў бальніцу, але ўрачы, якія змагаліся за жыццё гэтага пацыента, не змаглі яго выратаваць.

Буйны нораў праявіў 61-гадовы сталічны пенсіянер, які, дарэчы, раней быў судзімы за крадзеж. У сябе на кватэры на вуліцы Пензенскай ён выпіваў з госцем — 44-гадовым жыхаром вёскі Новы двор, што ў Мінскім раёне. Калі ж мужчыны ў нейкі момант не знайшлі агульнай мовы, гаспадар кватэры выбраў у якасці "аргумента" растваральнік, якім абліў сваю ахвяру, а потым падпаліў. У дачыненні да падазронага заведзена крымінальная справа, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ігар ГРЫШЫН.

Махляркі забралі Br8,5 млн

Чарговае злачынства, калі ахвярай прайдзісветак стала пенсіянерка, зафіксаванае ў Мінску: гаспадыня кватэры пусціла да сябе невядомых візіцёрак, якія назваліся сацыяльнымі работнікамі.

Даверлівасць 75-гадовай жанчыны, якая жыве ў доме на вуліцы Каліноўскага, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, абышлася занадта дорага — з кватэры зніклі і грошы, і ювелірныя вырабы. Зламысніцам хапіла спрыту, каб адшукаць схованкі пацярпелай, адкуль яны выкралі 8 мільёнаў 500 тысяч рублёў і 4 залатыя ювелірныя вырабы. Супрацоўнікі сталічнай міліцыі цяпер расшукваюць нахабніц.

Ігар ГРЫШЫН.

Старшыня сказаў: сячы...

Супрацоўнікі Смаргонскай міжрайінспекцыі выявілі незаконную высечку дрэў у Ашмянскім раёне. У прыдарожных палосах па ўказанні кіраўніка аднаго з СВК было высечана больш за 200 дрэў. Дазвольных дакументаў на правядзенне гэтых работ не было. Навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў памеры больш за 7 мільёнаў рублёў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для апошняга пасядзелкі за чаркай скончыліся трагічна: пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі быў змешчаны ў бальніцу, але ўрачы, якія змагаліся за жыццё гэтага пацыента, не змаглі яго выратаваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика