Сутэнёр пазбавіўся маёмасці і свабоды. 21.by

Сутэнёр пазбавіўся маёмасці і свабоды

10.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

56-гадовы ўраджэнец Расіі вербаваў для гандлю целам дзяўчат, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, 56-гадовы зламыснік звычайна выбіраў будучых "начных матылькоў" на вуліцы. Калі яму траплялася "перспектыўная" жанчына, ён знаёміўся з ёй і ў ходзе гутаркі спрабаваў даведацца, як той жывецца. А высветліўшы, што не вельмі (маўляў, грошай не хапае, а на руках яшчэ знаходзіцца і дзіця, няма пастаяннага заробку), адразу пераходзіў да справы: без прадмовы прапаноўваў за ўзнагароджанне заняцца прастытуцыяй. Такім чынам яму за год удалося завербаваць восем дзяўчат, якія за грошы аказвалі сэксуальныя паслугі ў Мінску. Зразумела, быў і свой інтарэс у зламысніка, які забіраў ад 10 да 50 працэнтаў "заробку" ў гандлярак целам, а часам замест грошай прымаў нават разлік натурай. Кліентаў для сваіх падапечных ён знаходзіў у розных забаўляльных установах, а "спатканні" праходзілі альбо ў кватэрах дзяўчат, альбо на кватэрах у аматараў платнага кахання. Між іншым, кошт адной такой сустрэчы, а, дакладней, гадзіна сэкс-паслугі ацэньвалася ад 30 тысяч рублёў да 200 долараў ЗША.

Затрымалі ж сутэнёра аператыўнікі ў адной з гасцініц Мінска, куды ён прывёз для забавы двум хлопцам адну са сваіх "фей". Суд Савецкага раёна па "заслугах" ацаніў "бізнэс" вярбоўшчыка: ён прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
56-гадовы ўраджэнец Расіі вербаваў для гандлю целам дзяўчат, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, 56-гадовы зламыснік звычайна выбіраў будучых "начных матылькоў" на вуліцы. Калі яму траплялася "перспектыўная" жанчына, ён знаёміўся з ёй і ў ходзе гутаркі спрабаваў даведацца, як той жывецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика