Затрымалі падазроных у крадзяжы ікон з царквы ў вёсцы Стары Крыўск
24.05.2010 18:26
—
ЧП
|
5 студзеня 2010 года ў вёсцы згарэў праваслаўны храм Святога Мікалая Цудатворца, пабудаваны ў 1815 годзе. Агнём быў знішчаны унікальны помнік драўлянага дойлідства, гісторыі і культуры Беларусі. Гэты храм быў адным з нямногіх у Гомельскай вобласці, дзе ў савецкі час праводзіліся набажэнствы. У якасці прычыны пажару разглядаўся падпал.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 21 мая Рагачоўскім РАУС распачата справа па арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) па факце крадзяжу ікон і царкоўнага начыння з царквы ў вёсцы Стары Крыўск. Заяву пра яўку з пакаяннем 19 мая напісаў 27‑гадовы жыхар Магілёва, які ўказаў, што ён разам з трыма непрацуючымі жыхарамі абласнога цэнтра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ноччу 5 студзеня вырвалі дашчанае перакрыцце сцяны і выкралі абразы і прадметы царкоўнага начыння з храма Святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Стары Крыўск. Усе падазроныя арыштаваны за раней учыненае злачынства, частка выкрадзенага канфіскавана. У Рагачоўскім РАУС не паведамляюць, ці падазраюцца затрыманыя ва ўчыненні падпалу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 студзеня 2010 года ў вёсцы згарэў праваслаўны храм Святога Мікалая Цудатворца, пабудаваны ў 1815 годзе. Агнём быў знішчаны унікальны помнік драўлянага дойлідства,...
|
|