У Баранавічах маці збіла 5‑гадовага сына, заведзена крымінальная справа. 21.by

У Баранавічах маці збіла 5‑гадовага сына, заведзена крымінальная справа

01.06.2010 17:55 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура горада Баранавічы 31 мая распачала справу на падставе арт. 153 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання) у дачыненні да 25‑гадовай мясцовай жыхаркі, якая збіла свайго пяцігадовага сына.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, раніцай 4 мая работнікі дзіцячага садка заўважылі сляды пабояў на твары дзіцяці, якое скардзілася на галаўны боль. Яны выклікалі хуткую дапамогу, і хлопчык быў змешчаны на стацыянарнае лячэнне.

«Аказалася, што напярэдадні вечарам сына ў прысутнасці бацькі збіла рэменем з металічнай спражкай маці,

— сказала Дзмітрук. — Судова‑медыцынская экспертыза ўстанавіла, што цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх, што мела вынікам кароткачасовае расстройства здароўя. Акрамя таго, на целе хлопчыка былі выяўлены іншыя цялесныя пашкоджанні, апрача нанесеных яму 3 мая».

Як паведаміла Дзмітрук,

па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопчык адабраны ў бацькоў і змешчаны ў прытулак.

Гэта адзінае дзіця ў сям’і. Маці і бацька працуюць, на ўліку як асобы, што злоўжываюць алкаголем, не знаходзяцца. Канчаткова дзеянні жанчыны будуць кваліфікаваны па выніках расследавання крымінальнай справы, падкрэсліла прадстаўнік пракуратуры.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура горада Баранавічы 31 мая распачала справу на падставе арт. 153 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання) у дачыненні да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика