У Крыме беларус-садыст пасадзіў свайго сына на ланцуг
01.08.2010 14:09
—
ЧП
|
40-гадовага беларуса-садыста будуць судзіць у Крыме, у Сакскім раёне. У сярэдзіне ліпеня ён прыехаў на адпачынак і жорстка "выхоўваў" свайго 11-гадовага сына, нават пасадзіў яго на ланцуг.
Міліцыянты, якія знайшлі хлопчыка, самастойна зняць з яго шыі ланцуг не змаглі і выклікалі выратавальнікаў. Бацьку хлопчыка затрымалі на тры дні, а пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер ён жыве разам з сынам і жонкай, якую выклікалі з Беларусі. Сімферопальская газета "События" паведамляе, што беларусы вельмі незадаволеныя дзеяннямі крымскіх праваахоўнікаў, якія іх "затрымалі на адпачынку без грошай", і скардзяцца ў пракуратуру. Тым часам, калі суд прызнае методыку выхавання бацькі хлопчыка недапушчальнай, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыянты, якія знайшлі хлопчыка, самастойна зняць з яго шыі ланцуг не змаглі і выклікалі выратавальнікаў.
|
|