Перакулілася "хуткая". 21.by

Перакулілася "хуткая"

02.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, мела месца ў мінулую суботу на сталічнай кругавой развязцы праспекта Ракасоўскага і Ванеева, дзе сутыкнуліся машына хуткай медыцынскай дапамогі "Газель" і БМВ.

ДТЗ адбылося каля паловы чацвёртай раніцы. Між іншым, "хуткая" везла хворую жанчыну і ехала па галоўнай дарозе, а 22-гадовы кіроўца БМВ, які не адмаўляе сваёй памылкі, не прапусціў машыну. Пасля сутыкнення машына медыцынскай дапамогі перакулілася. На шчасце, у гэтым здарэнні ніхто моцна не пацярпеў: нязначныя ўдары атрымалі толькі два фельчары і санітарка, якія ехалі ў "Газелі".

Ігар ГРЫШЫН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, мела месца ў мінулую суботу на сталічнай кругавой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика