Машыніст "замініраваў" цягнік. 21.by

Машыніст "замініраваў" цягнік

23.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчына, які збіраўся "ўзарваць" восьмы вагон дызель-цягніка, быў моцна п'яны.

Сваю пагрозу ўзарваць вагон, паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, невядомы пасажыр цягніка Маладзечна—Круляўшчызна каля гадзіны дня ў нядзелю па ўнутранай сувязі адрасаваў машыністу, заявіўшы пры гэтым, што ён з'яўляецца тэрарыстам. Праз некалькі хвілін пасля трывожнага паведамлення на станцыі Вілейка з цягніка былі эвакуіраваныя 80 пасажыраў. Аднак, няцяжка здагадацца, што ніякай бомбы знойдзена не было. А вось "мінёра" праваахоўнікам затрымаць удалося: ім аказаўся 41-гадовы нецвярозы машыніст маторвагоннага дэпо, жыхар Вілейкі. Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, на яго заведзеная крымінальная справа. Што ж датычыцца затрымкі цягнікан, то з-за "жартаў" п'янага пасажыра яна склала 3 гадзіны 15 хвілін.

Ігар ГРЫШЫН.

Крымінальная бізнэс-лэдзі — мільярдэр

У Віцебску ў суд накіраваныя крымінальныя справы, заведзеныя ў адносінах да бізнэс-лэдзі і яе напарнікаў. Разам у выніку незаконнай прадпрымальнай дзейнасці жанчына і два мужчыны атрымалі гіганцкі даход: больш за 3,6 мільярда рублёў.

Як расказаў "Звяздзе" Раман Чудакоў — начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства, жанчына разам з аднадумцам атрымлівалі даход на няплаце падаткаў у фірме, якую зарэгістравалі, — каля 950 мільёнаў рублёў. Сфера бізнэсу — гандаль будаўнічымі матэрыяламі. Таксама зараблялі на тым, што рэгістравалі прадпрымальніцкую дзейнасць на выпадковых людзей (тры чалавекі па іх просьбе "займаліся бізнэсам"). З яшчэ адным напарнікам жанчына зарабіла ажно больш за 2,6 мільярда рублёў. Незаконны бізнэс ажыццяўлялі, пачынаючы з пазамінулага года. За падман дзяржавы жанчыне і яе двум кампаньёнам свеціць да 5 гадоў пазбаўлення волі. Падчас следства высветлілася, што раней яна ўжо была судзімая за раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Махляр "кінуў" расіяніна

У полацкую міліцыю па дапамогу звярнуўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які паведаміў, што яго падманулі пры пакупцы аўтамабіля.

32-гадовы мужчына жыхар горада Зорны Пермскай вобласці, расказаў міліцыянерам, што чалавек, які прапанаваў купіць яму машыну, проста забраў грошы — 46 мільёнаў рублёў. А машыну так і не падагнаў. Высветлілася, што "кінуў" расіяніна на вялікую суму беспрацоўны, раней судзімы за крадзяжы 38 — гадовы жыхар Наваполацка. Заведзеная крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына, які збіраўся "ўзарваць" восьмы вагон дызель-цягніка, быў моцна п'яны. Сваю пагрозу ўзарваць вагон, паведаміў карэспандэнту "Звязды"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика