Асабліва небяспечна.... 21.by

Асабліва небяспечна...

04.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асуджаны два фігуранты сеткі наркадылераў, якую летась выкрылі супрацоўнікі дзяржбяспекі, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Яны займаліся пастаўкай і распаўсюджваннем у рэгіёне курыльных сумесяў, у састаў якіх уваходзіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва JWH-250. Два жыхары Гродна, 33-гадовы С. Андрыянаў і 28-гадовы М. Строганаў папоўнілі сваю крымінальную біяграфію чарговай судзімасцю — адпаведна да 8 і 6,5 года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Раскрытая на Гродзеншчыне схема дзейнасці наркадылераў прывяла да выяўлення сеткі распаўсюджвання асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у іншых абласцях Беларусі. Крымінальныя справы ў дачыненні астатніх удзельнікаў злачыннай схемы, у тым ліку трох жыхароў Мінска, будуць перададзены ў суд у бліжэйшы час. Летась упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці спынена пяць міжнародных каналаў пастаўкі наркотыкаў у краіну. Арганізатарам аднаго з іх з'яўляўся грамадзянін Літвы Р. Скерла, які быў затрыманы пры рэалізацыі 200 грамаў метамфетаміну, асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі і цяпер адбывае пакаранне ў папраўчай установе нашай краіны.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асуджаны два фігуранты сеткі наркадылераў, якую летась выкрылі супрацоўнікі дзяржбяспекі, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика