З віламі на бабра. 21.by

З віламі на бабра

08.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У паляўнічых угоддзях Івацэвіцкага лясгаса непрацуючы грамадзянін у забаронены для палявання час і забароненым спосабам — гаспадарчымі віламі — незаконна здабыў бабра.

Гэты факт устанавілі работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі, а мясцовыя праваахоўнікі зараз вырашаюць пытанне адносна распачынання крымінальнай справы. Шкода ацэненая ў 2,5 мільёна рублёў (70 базавых велічынь).

А работнікі Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі разам з супрацоўнікамі Валожынскай лесапаляўнічай гаспадаркі на меліярацыйным канале каля вёскі Букатава затрымалі электрыка БМУ "Саюзтэлефонбуд", які сумесна з непрацуючым грамадзянінам пры дапамозе дзвюх электралавільных установак незаконна здабыў 42 шчупакоў і 4 ментузоў. Шкода ацэнена ў больш чым 28 мільёнаў рублёў (810 базавых велічынь), вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці.

Непрацуючага грамадзяніна ў паляўнічых угоддзях Сенненскай раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў дзяржінспектары разам з егерам названага карыстальніка заспелі за разборам — разам з напарнікам — тушы самкі дзіка. А ў той было 8 эмбрыёнаў, таму шкода склала амаль 19 мільёнаў рублёў (540 базавых велічынь). Матэрыялы па гэтым факце накіраваныя ў Сенненскую пракуратуру.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паляўнічых угоддзях Івацэвіцкага лясгаса непрацуючы грамадзянін у забаронены для палявання час і забароненым спосабам — гаспадарчымі віламі — незаконна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика