Палілі траву — спалілі хаты. 21.by

Палілі траву — спалілі хаты

08.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве нежылыя хаты і адрына ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна гарэлі адкрытым полымем, калі выратавальнікі прыехалі іх тушыць. Хутчэй за ўсё, як лічаць у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, хтосьці з суседзяў вырашыў пазбавіцца ад смецця на сваім двары самым простым, але небяспечным шляхам — падпальваннем. Але ж полымя межаў не ведае, і агонь перакінуўся на суседнія ўчасткі. Падобныя выпадкі зафіксаваны і ў Лоеўскім раёне. А ў Гомельскім раёне выратавальнікі абаранілі дачны будынак, які агонь па той жа прычыне атачыў з усіх бакоў.

У сувязі з абвастрэннем пажаранебяспечнай сітуацыі на Гомельшчыне супрацоўнікі МНС актывізавалі правядзенне рэйдаў па выяўленні фактаў спальвання травы. Кіраўнік прэс-службы Руслан Габрылёў нагадвае, што гэта парушэнне вядзе да адміністрацыйнай адказнасці — буйнога штрафу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве нежылыя хаты і адрына ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна гарэлі адкрытым полымем, калі выратавальнікі прыехалі іх тушыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика