Рэдкі пісталет здаў мінчанін падчас акцыі "Арсенал". 21.by

Рэдкі пісталет здаў мінчанін падчас акцыі "Арсенал"

06.05.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэдкі нямецкі пісталет сярэдзіны мінулага стагоддзя добраахвотна здаў 87-гадовы мінчанін падчас акцыі МУС "Арсенал", паведаміў інспектар па дазваленчай сістэме Фрунзенскага РУУС Дзмітрый Чырко. Парабелум 1939 года выпуску яшчэ цалкам можна прымяняць па прызначэнні. "У сувязі з непатрэбнасцю" пенсіянер перадаў зброю ўчастковаму міліцыянеру. У баявым камплекце аказалася тры патроны да самога пісталета і 24 патроны ад нямецкага аўтамата, якія падыходзяць і для парабелума.

Паводле слоў мінчаніна, зброю яму падарылі ў 1946 годзе. У той час ён толькі пачынаў асвойвацца на пасадзе старшыні аднаго з райвыканкамаў Магілёўскай вобласці. Аднойчы да яго падышоў яго папярэднік, працягнуў нямецкі пісталет і сказаў: "Бяры! Часы цяпер неспакойныя!". У бліжэйшы час у ГУУС Мінгарвыканкама будзе створана спецыяльная камісія, якая і вырашыць лёс рарытэтнага экзэмпляра. Пісталет могуць або перадаць у музей, або адправіць на ўтылізацыю. Парабелум быў распрацаваны ў 1900 годзе. Гэта даволі складаны і дарагі ў вытворчасці пісталет, які вызначаўся высокай надзейнасцю і дакладнасцю стральбы. Незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў пагражае ўладальніку пазбаўленнем волі да 12 гадоў. Добраахвотная здача зброі пазбаўляе яго ад крымінальнай адказнасці.

Марына КАСЦЮКЕВІЧ,

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдкі нямецкі пісталет сярэдзіны мінулага стагоддзя добраахвотна здаў 87-гадовы мінчанін падчас акцыі МУС "Арсенал", паведаміў інспектар па дазваленчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика