П'яныя ўцёкі
14.06.2011
—
ЧП
|
12 чэрвеня ўначы пад Магілёвам п'янага кіроўцу ўдалося спыніць толькі стрэламі па колах. Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, кампанія маладых людзей з Быхава прыехала ў абласны цэнтр, каб павесяліцца ў начным клубе. П'яныя і задаволеныя, восем чалавек (большасці — толькі 18 гадоў) загрузіліся ў "Міцубісі" і рушылі дадому. Але нецвярозым аказаўся і 26-гадовы вадзіцель, які ўжо быў пазбаўлены правоў з прычыны п'янства за рулём. Спыніць аўтамабіль на начных вуліцах горада супрацоўнікі ДАІ спрабавалі некалькі разоў, аднак кіроўца толькі дадаваў газу. У выніку давялося ўжыць надзвычайныя меры: пад вёскай Красніца Магілёўскага раёна стрэлілі ў паветра, а потым па колах. Цяпер кіроўцу за п'яныя ўцёкі пагражаюць не проста буйныя штрафы, але і крымінальны пераслед. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 чэрвеня ўначы пад Магілёвам п'янага кіроўцу ўдалося спыніць толькі стрэламі па колах. |
|