Загарэўся дом — загінулі двое
14.06.2011
—
ЧП
|
Дом па вул. Азёрнай у Баранавічах здымалі 7 кватарантаў (4 хлопцы і 3 дзяўчыны). А 4 гадзіне раніцы двухпавярховы драўляны будынак загарэўся. Агонь быў настолькі моцным, што пачаў плавіцца сайдынг на суседнім доме. Калі прыехалі пажарныя, то другі паверх ужо быў моцна пашкоджаны. Пры тушэнні там знайшлі два трупы. Загінулі жыхары Віцебскай вобласці 23 і 24 гадоў — яны працавалі ў Баранавічах. Адна з дзяўчат выскачыла з другога паверха і пазней з цяжкімі апёкамі была дастаўлена ў бальніцу. Астатнія кватаранты пакінулі дом яшчэ да прыезду работнікаў МНС. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом па вул. Азёрнай у Баранавічах здымалі 7 кватарантаў (4 хлопцы і 3 дзяўчыны). А 4 гадзіне раніцы двухпавярховы драўляны будынак загарэўся. Агонь быў настолькі... |
|