У Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак і не прыбралі іх з дарог
15.09.2011 12:14
—
ЧП
|
У Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак і не прыбралі іх з дарог Некалькі дзён таму ў Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак. Некаторых нават - на вачах у дзяцей.
Розныя меркаванні можна чуць на гэты конт ад жыхароў нашага горада. Некаторыя кажуць, што добра, бо ўжо яны надакучылі, цягаюць з хлявоў і клетак розную жывёлу. Другія – добра робяць, бо сабакі гуртуюцца ў статкі, потым могуць напасці і на людзей. Трэція – лепш бы зрабілі прытулкі для бадзяжных жывёл, чым іх забіваць на вачах у людзей і г.д. Шмат людзей – шмат меркаванняў. Але адно павінна быць зразумелым усім – у людзей павінна прысутнічаць усё ж такі нейкая гуманнасць. І калі так здарылася, што твая прафесія, звязаная з забойствам жывёл, трэба хаця б застрэленую жывёліну сабраць і адвезці ў спецыяльнае месца, каб яна не валялася некалькі дзён на вуліцах горада. ![]() На вул. Ламаносава застрэлены сабака ляжыць ужо 2 дні Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі дзён таму ў Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак. Некаторых нават - на вачах у дзяцей. Розныя меркаванні можна чуць на гэты конт ад жыхароў нашага горада.
|
|