На бабра і норку — са зброяй і без
22.12.2011
—
ЧП
|
Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі затрымалі 41-гадовага грамадзяніна, які на рацэ Ясельда паляваў бяззброевым спосабам — з дапамогай капканаў. Але дакументаў, якія пацвярджалі б права на паляванне, у яго не было. У працэсе вядзення адміністрацыйнага пратакола ў браканьера канфіскавалі два капканы і незаконна здабытую амерыканскую норку. А паколькі "паляванне" адбылося на тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі", матэрыялы накіраваны ў Бярозаўскі РАУС — для разгляду пытання крымінальнай адказнасці. А работнікі Столінскай міжрайінспекцыі ў паляўнічых угоддзях Столінскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў затрымалі двух непрацуючых мужчын, якія без дазвольных дакументаў упалявалі бабра. Канфіскаваны дзве паляўнічыя стрэльбы, шкура, мяса жывёлы і бабровы струмень. Шкода склала амаль 2,5 мільёна рублёў. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці затрыманых. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі затрымалі 41-гадовага грамадзяніна, які на рацэ Ясельда паляваў бяззброевым спосабам — з дапамогай капканаў. Але... |
|