Даішнікі ўзмацняюць кантроль над матацыклістамі і ліхачамі
19.04.2012
—
ЧП
|
![]() Дзяржаўны інспектар дарожна-паставой службы аддзялення ДАІ Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч. Дзве акцыі па бяспецы дарожнага руху праводзіць дзяржаўтаінспекцыя. Першая называецца “Колаў менш – небяспекі больш”. Пачалася 16 красавіка, доўжыцца будзе да 29 красавіка. Другая пад назвай “Хуткасць” праходзіць ад 17 да 22 красавіка. Інспектар дарожна-паставой службы маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: мэта акцыі “Колаў менш – небяспекі больш” – папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам веласіпедыстаў, матацыклістаў і скутарыстаў. Інспектар нагадаў: кожны гаспадар матацыкла, мапеда ці скутара павінен зарэгістраваць свой транспартны сродак у міжраённым рэгістрацыйна-экзаменацыйным аддзяленні ДАІ. Кіраваць імі можна, толькі маючы вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі, страхавы поліс і адзнаку аб пройдзеным тэхнічным аглядзе. За невыкананне гэтых патрабаванняў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Мэта аперацыі “Хуткасць” – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з-за перавышэння хуткасці. Кожны дзень супрацоўнікі ДАІ ствараюць рэйдавыя групы, якія сочаць за захаваннем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму. Размер штрафу за перавышэнне хуткасці – да 10 базавых велічынь (да 1 мільёна рублёў) у залежнасці ад хуткасці, з якой ехаў парушальнік. Пры паўторным перавышэнні хуткасці на працягу года вадзіцеля могуць пазбавіць правоў кіравання тэрмінам да аднаго года альбо аштрафаваць на суму да 15 базавых велічынь (да 1 мільёна 500 тысяч рублёў). Сяргей ЗЯНЬКО. Фота Сяргея ЗЯНЬКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве акцыі па бяспецы дарожнага руху праводзіць дзяржаўтаінспекцыя. Першая называецца “Колаў менш – небяспекі больш”. Пачалася 16 красавіка, доўжыцца будзе да 29...
|
|