Майстры манеўру
11.10.2013
—
ЧП
|
Работа на пажарным аварыйна-выратавальным аўтамабілі патрабуе ад вадзіцеля дасканалых ведаў і да аўтаматызму адпрацаваных навыкаў. Ён павінен як мага хутчэй даставіць баявы разлік на месца надзвычайнай сітуацыі, пры гэтым бяспечна пераадолець рух на дарозе, двары з далёка не заўсёды правільна прыпаркаванымі легкавушкамі, вузкія завулкі садовых таварыстваў і гэтак далей. Для таго каб паспяхова кіраваць шматтоннай машынай у даволі абмежаванай прасторы, трэба быць сапраўдным асам. Вадзіцелі пажарных аварыйна-выратавальных аўтамабіляў падраздзяленняў МНС Міншчыны паказалі сваё майстэрства ў час фінальных спаборніцтваў па хуткасным манеўраванні. 13 каманд — пераможцаў занальных тураў прыехалі ў Стаўбцоўскі раён, каб даказаць, хто лепшы на складанай трасе. Зусім не жартоўная барацьба разгарнулася ў маляўнічым урочышчы на беразе Нёмана. Кожная каманда — гэта баявы разлік падраздзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста: аўтамабіль, вадзіцель і камандзір аддзялення. Сітуацыя блізкая да той, у якой байцы аказваюцца на рэальным дзяжурстве, у сапраўднай надзвычайнай сітуацыі, дзе ад зладжанасці баявых дзеянняў залежыць усё. Для перамогі ўдзельнікам спаборніцтваў трэба было вытрымаць шмат выпрабаванняў, зразумела, хутчэй і лепш за сапернікаў. «Змейка», «гараж», «габарытныя слупкі», іншыя перашкоды неабходна было прайсці без памылак, не закрануўшы стойкі-абмежавальнікі і не зарабіўшы штрафных балаў. І, зразумела, правільна ажыццявіць баявое разгортванне — падрыхтаваць аўтамабіль да падачы вады, набраць яе з адкрытага рэзервуара і струменем са ствала збіць мішэнь, час падзення якой і лічыўся фінішным. Галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і будаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлен- Пасля стартаў удзельнікі ахвотна дзяліліся сваімі ўражаннямі: шмат рыхтаваліся, хваляваліся, але як толькі аб’яўлялі іх нумар, то спрацоўваў прафесійны аўтаматызм, дзейнічалі, як звычайна ў штодзённых буднях. Як адзначае намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і будаўніцтва палкоўнік Дзмітрый Баршчэўскі, такія спаборніцтвы маюць вельмі вялікае значэнне для папулярызацыі прафесіі выратавальніка ўвогуле і вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля ў прыватнасці. «Сёння на службу прыходзіць шмат моладзі, нярэдка без належных ведаў, што вымагае больш грунтоўна ставіцца да пытанняў прафесійнай падрыхтоўкі вадзіцеляў. Асноўныя навыкі яны набываюць на базе навучальнага цэнтра Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, які знаходзіцца ў Заслаўі. На месцах у падраздзяленнях для іх арганізуюцца стажыроўкі, за імі замацоўваюцца найбольш вопытныя і падрыхтаваныя спецыялісты. А спаборніцтвы — гэта добры стымул для адточвання майстэрства, як правіла, да іх адказна рыхтуюцца, моладзь вучыцца і бярэ самае лепшае ад сапраўдных прафесіяналаў», — падкрэслівае палкоўнік Дзмітрый Баршчэўскі. Як неаднаразова было канстатавана, усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, але лепшай ва ўпартай барацьбе стала каманда ПАВЧ № 5 на аб’ектах Другога рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» Салігорскага раёна, другое месца заняла каманда Уздзенскага раёна, трэцяе раздзялілі паміж сабой выратавальнікі з Маладзечна і Стоўбцаў. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесіяналы паказалі сапраўдны ўзор падрыхтоўкі... |
|