21.by - свежие газеты Минска и Беларуси. Номера, вышедшие сегодня.


 Среда, 10.03.2010

  • Галоўны рэдактар часопiса "Полымя" М.  Мятлiцкi ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi, у адпаведнасцi з якiм 11 чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугi" i 5 чалавек — медаля Францыска Скарыны.

  • Заробак вызначае эканоміка

    Гавораць, што прыярытэтнымi тэмамi для людзей ва ўсе часiны з'яўляюцца здароўе, надвор'е i грошы. Менавiта грошы цяпер вылучаюць на першую пазiцыю, i не толькi з-за наступстваў крызiсу. У Беларусi абвешчаны вялiкiя планы: сярэднi заробак напрыканцы гэтага года павiнен дасягнуць 500 долараў у рублёвым эквiваленце. Для Магiлёўскай вобласцi гэтая знакавая лiчба складае 1,3  мiльёна рублёў, цi 444 долары. Якiм шляхамi будзе дасягнуты такi сярэднi заробак i якiя ўмовы для гэтага неабходны? Пра гэта ў iнтэрв'ю "Звяздзе" расказвае намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Вiктар Некрашэвiч.

  • Мары пра маленькi адпачынак пасля бясконцай працы

    Яшчэ некалькі дзён таму мы не спалi начамi i назiралi за iх выступленнямi на другiм канцы свету, а цяпер яны расказваюць пра свае адчуваннi, поспехi i змаганнi. Нядаўна прайшла сустрэча з журналiстамi алiмпiйскага чэмпiёна па фрыстайле Аляксея ГРЫШЫНА, сярэбранага прызёра ў бiятлоннай iндывiдуальнай гонцы на 20 кiламетраў Сяргея НОВІКАВА, бронзавай медалiсткi гульняў на дыстанцыi 15 кiламетраў бiятланiсткi Дар'i ДОМРАЧАВАЙ, фiналiстаў спаборнiцтваў фрыстайлiстаў Дзмiтрыя ДАШЧЫНСКАГА, Асоль i Цiмафея СЛIЎЦОЎ.

  • На шчупака — пастка, а на дзiка — пятля

    У сакавiку пачынаецца нераставанне шчупака, i лавiць гэтую рыбу на працягу месяца забаронена, але сёлета нераст можа расцягнуцца на больш працяглы тэрмiн. Забарона iснуе, але калi берагi рэк пад снегам, а мароз у межах мiнус 5-10, то пра нераставанне шчупака гаварыць ранавата. А вось калi рэкi выйдуць з берагоў i лугi апынуцца пад вадой, то рыба выйдзе на больш плыткiя месцы для нерасту.

  • Агонь у абрадавай практыцы

    Агонь i яго хатняя ўтаймавальнiца — печ — даволi шырока выкарыстоўвалiся ў шматлiкiх вясельных i памiнальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, якi не проста падтрымлiваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго. Калi на змярканнi, адвячоркам гаспадыня запальвала агонь, каб можна было сесцi за прадзiва або ткацтва, а тым часам нехта з дамачадцаў лаяўся цi проста гучна гаварыў, то жанчына настойлiва перапыняла iх.

  • Лось... з дакументамi

    Работнiкi Навагрудскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду на палiгоне цвёрдых бытавых адходаў паблiзу вёскi Алёхнавiчы Дзятлаўскага раёна сярод бытавога смецця знайшлi рэшткi лася — галаву, частку шкуры, пярэднiя ногi. І тут жа побач... дакументы на iмя жыхара нашай краiны.

  • Турак напаў на консульства Украiны

    Грамадзянiн Турцыi, паранены пры нападзе на генеральнае консульства Украiны ў Стамбуле, пагражаў падарваць дыпламатычнае прадстаўнiцтва з-за сваркi з жонкай-украiнкай, паведамляе "Інтэрфакс".

  • Дзве даты: 10 сакавіка

    1520 год — створана "Хроніка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага", славуты помнiк беларускага летапiсання. Гiсторыка-лiтаратурнае сачыненне напiсана на старабеларускай мове ў Вiльнi. Захавалася ў трох рэдакцыях.

  • Мацi пяцярых дзяцей прыгаварылi да пазбаўлення волi

    43-гадовая жыхарка горада Узда абвiнавачваецца ў забойстве шостага нованароджанага дзiцяці. Бездапаможнае малое жанчына адразу ж пасля родаў змясцiла ў полiэтыленавы пакет i выкiнула ў выграбную яму.

  • Пагарэў на прэзерватывах

    Супрацоўнiкi мiлiцыi i Брэсцкай мытнi затрымалi каля в. Чарняны (Маларыцкi раён) аўтамашыну для праверкi.

  • "Чорныя" справы парушальнiкаў

    Паблiзу возера Чорнага ў Бярозаўскiм раёне iнспектары затрымалi трох грамадзян, у аўтамабiлi ў якiх былi знойдзены тры мяхi з рыбай агульнай вагой больш за 147 кiлаграмаў.

  • Аляксандр Лукашэнка: "Дзяржава не будзе забараняць iгральны бiзнэс, але ўзмоцнiць кантроль за iм"

    Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў краiне не варта забараняць iгральны бiзнэс, а ўзмацнiць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасцi. Такое меркаванне ён выказаў на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развiцця iгральнага бiзнэсу ў Беларусi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

  • Рожкi ды ножкi

    Толькi шкура i галава быка, напярэдаднi выкрадзенага невядомым злодзеем з малочнатаварнай фермы КСУП "Людзяневiчы", былi знойдзены ў лесе недалёка ад вёскi Вялiкiя Сцяблевiчы Жыткавiцкага раёна.

  • Дапамог выбіць дарожку...

    Пенсiянерка з Баранавiчаў вырашыла навесцi ў кватэры парадак i папрасiла знаёмага яе сына, каб той дапамог вынесцi i выбiць дывановыя дарожкi. Калi хлопец справiўся з пастаўленай задачай, гаспадыня ўспомнiла, што пад дарожкай хавала канверт з грашыма.

  • Нямецкiх святароў вiнавацяць у дамаганнях

    Больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы-iнтэрната ў Германii заявiлi пра тое, што ў гады вучобы падвяргалiся сэксуальным дамаганням з боку сваiх настаўнiкаў.

  • Панчоха i нож

    6 сакавiка сярод белага дня ў незачыненую хату 88-гадовай пенсiянеркi ў вёсцы Алешкавiчы Бялынiцкага раёна зайшоў мужчына, на галаве якога была панчоха. Пад пагрозай нажа невядомы забраў у спужанай бабулi прыхаваныя 500 тысяч рублёў.

  • Пагрузчык перакулiўся i...

    У в. Прыборава (Брэсцкi раён) вядзецца будаўнiцтва цэха ААТ "Камароўка". Падчас работы пад мiнi-пагрузчыкам абвалiлася зямля i ён разам з вадзiцелем звалiўся ў мелiярацыйны канал.

  • Юныя бiятланiсты Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей сталi пераможцамi "Снежнага снайпера"

    Пераможцамi фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба ў камандным залiку сталi дружыны Магiлёўскай (малодшая ўзроставая група) i Гродзенскай (старшая ўзроставая група) абласцей.

  • Віншаванне Прэзiдэнта

    Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з 60-годдзем мастацкага кiраўнiка дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Моладзевы тэатр эстрады", народнага артыста Беларусi Васiля Раiнчыка.

  • Інкасатар выручку не аддаў

    У Полацкiм раёне, у гарадскiм пасёлку Ветрына, 8 сакавiка злодзей спрабаваў адабраць iнкасатарскую сумку ў iнкасатара. Той прымянiў зброю i затрымаў злачынцу: дзейнiчаў вельмi прафесiйна.


Сегодня Cейчас

Архив ()



Яндекс.Метрика