Прэзiдэнт Украiны Вiктар Януковiч 9 сакавiка выказаўся за захаванне ўкраiнскай адзiнай дзяржаўнай мовы, паведамляе агенцтва "Украiнскiя навiны". Гэту заяву ён зрабiў у горадзе Канеў Чаркаскай вобласцi, каля магiлы Тараса Шаўчэнкi, дзе праходзяць урачыстыя мерапрыемствы ў гонар 196-х угодак з дня нараджэння вялiкага ўкраiнскага песняра.
Цэнтр абароны правоў уласнасцi, кiраўнiкоў i прадпрымальнiкаў быў створаны пры Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва для таго, каб прадстаўляць iнтарэсы прадпрымальнiкаў у судах i iншых дзяржорганах, забяспечваць абарону юрыдычных асобаў ад карупцыйнага цiску i рэйдарскiх захопаў, а таксама каб iнфармаваць дзяржаўныя органы аб праблемах малога i сярэдняга бiзнэсу.
Загiнулыя афiцэры ўдастоены гэтых узнагародаў за смелыя i рашучыя дзеяннi пры абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця, асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя пры выкананнi службовых абавязкаў, высокi прафесiяналiзм. Лётчыкi адвялi самалёт ад населенага пункта не катапультуючыся i цаной свайго жыцця прадухiлiлi больш цяжкiя наступствы.
8 сакавiка матчам за Суперкубак Беларусi адкрыўся футбольны сезон. У мiнскiм футбольным манежы шасцiразовыя чэмпiёны Беларусi, футбалiсты барыскаўскага БАТЭ сустракалiся з уладальнiкам Кубка краiны наваполацкiм "Нафтанам". У асноўны час гульнi супернiкi не змаглi паразiць вароты адзiн аднаго — нiчыя — 0:0, а ў серыi пасляматчавых пенальцi ўдача спадарожнiчала барысаўчанам — 3:2.