У Глыбокім выяўлены будынак часоў ВКЛ?
01.11.2010 15:52
—
Разное
|
Для аўтара гэтых радкоў два гады таму было нечаканым адкрыццём, што Ну, не ведаў я, бо жыву на іншым баку Глыбокага, што плот выпраўленчай калоніі агінае згаданы будынак і да яго — вольны падыход. Бо, як ні глядзі, з любога ракурсу — падавалася, што будынак стаіць на тэрыторыі калоніі. Больш таго, у гэтым будынку, які ўпіраецца тарцом ў турэмную агароджу, аказваецца, жывуць людзі. Першае ўражанне пры візуальным аглядзе зблізку — што гэты досыць вялікі будынак, узведзены ў пачатку ХХ стагоддзя. Пра тое гаворыць шмат фактаў. Напрыклад, прыступкі лесвічных маршаў трымаюцца на металічных таўравых бэльках. Гэтаксама, як і столь, якая трымаецца так жа. Паўцыркульныя скляпенні — бетонныя, бачныя нават адбіткі драўлянай апалубкі з характэрным малюнкам. На стаптаных бетонных прыступках агалілася арматура з металічных прутоў, якія перавязаныя дротам — не на зварцы. Фота Уладзіміра Скрабатуна Фота Уладзіміра Скрабатуна Фота Уладзіміра Скрабатуна Усё паказвае на тое, што будынак быў ўзведзены з 1901 да 1910 гг. Менавіта тады праводзілася ўзнаўленне колішняга базыльянскага кляштару і царквы, якія пасля закрыцця ў 1874 годзе 27 гадоў прастаялі без нагляду, разбураліся, шмат чаго ўжо стаяла ў руінах. У 1901 годзе з пачаткам узнаўлення будынкаў колішняга базыльянскага манастыра тут размясціўся жаночы праваслаўны манастыр. Пры рамонце беразвецкай царквы былі ўжытыя найноўшыя тэхналогіі. А менавіта бетон, якім былі адноўленыя скляпенні храма з выкарыстаннем каркаса з металічных прутоў, якія перавязваліся дротам. Працэс узнаўлення беразвецкай царквы вельмі падрабязна апісаны ў кнізе «Березвечскій монастырь, Литовской епархіи, Дисненскаго уѣзда», якую ў 1910 годзе ў Вільні выдаў святар беразвецкай царквы Аляксандр Вяраксін, член Дзяржаўнай Думы. Заўважце, тэрыторыя, дзе знаходзілася Глыбокае, у 1910 годзе ўсё яшчэ звалася Літвой. Дарэчы, на той час ужо амаль як 15 гадоў існавала чыгунка, якая была пракладзеная са Свянцянаў да Глыбокага. У Глыбокім была канцовая станцыя, і звалася яна — Беразвеч. Таму даставіць з Вільні ў Глыбокае металічныя бэлькі і цэмент не было праблемай. Каб не перагружаць тэму, звярну ўвагу толькі на адну акалічнасць. Мог жа айцец Аляксандр Вяраксін колішні ўніяцкі храм у стылі віленскага барока перабудаваць ў псеўдарускім стылі, наторкаць цыбулін на вежы… Мог! Але ж — не! Такога не зрабіў! Вось цытата са згаданай кнігі: «Лѣтом 1909 года наружный ремонтъ продолжался. При внимательномъ отношеніи къ дѣлу, подъ досмотромъ опытнаго мастера, наружный видъ храма былъ возстановленъ въ красотѣ своей новизны, съ сохраненіемъ чертежей и рисунковъ во всей ихъ точности; матеріалъ употреблялся хорошій, всѣ наружныя работы производились на цементѣ (исключая кирпичной кладки), и потому ремонтъ вышелъ прочнымъ, гарантированнымъ на долгое время. Слава и благодареніе Господу, благословившему и помогшему возсоздать красоту и великолѣпіе сего древняго храма, отныне служащаго украшеніемъ нашего края…» Упрыгожванне нашага краю — беразвецкая царква Пятра й Паўла — была разбураная ў На мінулым тыдні ў Глыбокае завітала цэлая «брыгада» з Мінска. Складаецца новы генплан горада. Хтосьці заняўся прамысловасцю, хтосьці экалогіяй, а хтосьці архітэктурай і гісторыяй. Мне патэлефанавала Таццяна Дзмітрыеўна Сауліч, уладальніца кнігарні «Мастацтва», а яшчэ раней — намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама. — Валодзя, падыходзь, табе будзе цікава. Аказваецца, да спадарыні Сауліч па дапамогу завітала Іна Сяргееўна Царыкава. Як сталася, спадарыня Царыкава і будзе займацца архітэктурнай спадчынай Глыбокага. У яе задачу ўваходзіць нанесці на генплан архітэктурныя і гістарычныя аб’екты, якія нават не ўваходзяць у ахоўны спіс. Гэта можа быць і лапік зямлі ў горадзе з вялікім культурным слоем, і ён наносіцца на генплан, рэзервуецца — забудова тут не будзе праводзіцца. Іна Царыкава — пенсіянерка, архітэктар, і яе таксама «мабілізавалі». А яшчэ — беларускамоўная і… уніятка. Мову агульную знайшлі імгненна. Першым аб’ектам, які мы наведалі ў Глыбокім — квартал забудовы ў «закапанскім стылі» па вуліцах Камсамольскай і Вольнай. Гэты квартал забудаваны ў Далейшы наш экскурс па Глыбокім — у Беразвечча. Патрэбныя здымкі беразвецкага манастыра. — У цэнтры Глыбокага,- кажу я,- знаходзяцца камянічкі пач. ХХ ст., якія ўнесеныя ў ахоўны спіс. А чым горшы гэты Падыходзім. Нас — трое з прымкнуўшай Алай Вярцінскай, супрацоўніцай аддзела спорту і турызму. — Можа, вы камісія? — пытаецца кабета сталага веку. — Наш дом будуць рамантаваць? — Не! Мы хочам зрабіць ваш дом помнікам архітэктуры,- адказваю жартам. — О! Гэты дом вельмі стары! Таўстыя сцены — з метр. Калі ламамі прабівалі адтуліну ў сцяне пад вадаправод — напакутаваліся. Не паддавалася! А цэгла якая вялікая! Не цяперашняя! І кабета, нібыта рыбак, развяла рукамі, паказваючы памер. — Ё — маё!!! Дык гэта ж будынак сярэдзіны XVIII стагоддзя! — каментую я. Пабудаваны ў той час, як і базыльянскі манастыр і яго царква Пятра й Паўла! І што гэта за будынак, як не колішняя шляхецкая вучэльня, светач адукацыі для вялікай часткі Беларусі? Усё нібыта гаворыць за тое! Вялізныя аконныя праёмы, якія бываюць толькі у навучальных установах. А самае галоўнае — калідорная планіроўка двух паверхаў! Шырокія і светлыя калідоры. Уздоўж калідора — дзверы. Вымалёўваецца такая сітуацыя. Пасля Пра шляхецкую вучэльню вядома не так ўжо і мала. «Здѣсь воспитывалось благородное юношество теперешней Минской, Виленской и частію Витебской губерніи… из старинных родовъ русскихъ дворянъ. (…) Во главе училища стоялъ префектъ, онъ же настоятель монастыря… Учащими, кромѣ префекта, были: профессоръ краснорѣчія, проф. математики, проф. физики, проф. морали, преподаватель россійскаго языка, учитель французскаго языка и др. (…) Самымъ образованнымъ изъ ряда префектовъ былъ іеромонахъ Ѳаддей Маевскій, носившій званіе ректора училища, докторъ философія и богословія… Дѣло было поставлено такъ хорошо, что воспитанники, здѣсь окончившіе, поступали въ Виленскій университетъ, въ которомъ монастырь содержалъ до 20 своихъ стипендіатовъ, будущих деятелей уніі!» Лік навучэнцаў беразвецкай вучэльні даходзіў да 150 чалавек. Вось такая гісторыя. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для аўтара гэтых радкоў два гады таму было нечаканым адкрыццём, што 2-павярховы будынак па вул. Савецкай, 207 у Глыбокім (Беразвечча), які занатаваны на безлічы... |
|