Балявалі... па-шляхецку
13.11.2012
—
Разное
|
У Нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў на выхадных танцавалі мазурку, гулялі ў фанты і праводзілі спірытычныя сеансы Каля паўтысячы гасцей у шыкоўных бальных сукенках і арыстакратычных смокінгах завіталі ў ноч на 11 лістапада ў сёлетнюю культурную сталіцу Беларусі Нясвіж, каб прыняць удзел у першым з часоў Радзівілаў дабрачынным палацавым балі. Жарты ад князя Пане Каханку, тэатральныя пастаноўкі ад Уршулі Радзівіл, майстар-класы ад прафесійных танцораў... Баль сапраўды стаў яркай падзеяй года. І, як паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, адкрыў новую старонку ў гісторыі культуры краіны. “Адраджэнне традыцый, у тым ліку дзякуючы правядзенню шляхецкіх баляў, вельмі важнае для разумення глыбіні нашай гісторыі, глыбіні нашых каранёў”, — сказаў на цырымоніі адкрыцця міністр, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што падобныя праекты будуць працягвацца ў нашай краіне. Пяць яркіх момантаў першага пасля шматгадовага перапынку нясвіжскага палацавага балю
|
|