Усе разам — за здароўе нацыі. 21.by

Усе разам — за здароўе нацыі

26.02.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння наркаманія распаўсюдзілася па ўсіх краінах свету, колькасць спажыўцоў “атруты” перавышае 200 мільёнаў чалавек. Барацьба з ёй і наркабізнесам на працягу апошніх дзесяці год значна ўзмацнілася, але праблема па-ранейшаму застаецца. Нарказалежных людзей становіцца ўсё больш, пастаўкі гэтай атруты ў Рэспубліку Беларусь, Расію і іншыя краіны ўзрастаюць. Прычым супрацоўнікі спецслужбаў адзначаюць рост цяжкіх наркотыкаў, такіх як гераін. Толькі ад перадазіроўкі ў Расіі штогод памірае да 70 тысяч чалавек, у нашай краіне — да 100 чалавек.

У апошнія гады модным сярод моладзі стала ўжыванне спайсаў. Гэта курыльная сумесь, апрацаваная тым або іншым наркатычным рэчывам. Ужыванне яе прыводзіць да імгненнага развіцця залежнасці. Пры адна- або двухразовым ужыванні развіваецца псіхалагічная залежнасць, а праз 2-3 месяцы — фізічная.

Шырока прапануюцца курыльныя сумесі ў інтэрнэце, а таксама новыя сінтэтычныя рэчывы для рэалізацыі ў скла­дзе энергетыкаў, солі для ванны, афрадызіяку, анантэагенаў, якія ўжываюцца для атрымання псіхаактыўнага эфекту, аналагічнага наркатычнага ап’янення, але яны прымаюцца глытаннем унутр, удыханнем, смактаннем, жаваннем.

Прадаўцы курыльных сумесей у інтэрнэце абяцаюць, што яны легальныя (не наркотыкі), але гэта мана, што натуральныя (без хіміі) — гэта таксама мана, бяспечныя (няма прывыкання) — мана.Праўда ў тым, што курыльныя сумесі ў Беларусі — па-за законам, з 1.01.2010 года забаронены з крымінальным пакараннем за іх абарот! Дзейнічаючае рэчыва спайсаў — сінтэтыка, травы апырскваюцца растворамі сінтэтычных канабіноідаў (падобных па механізму дзеяння з каноплямі) або псіхаактыўнымі рэчывамі (псіхастымулятары, галюцынагены).

Наркатычная залежнасць носіць больш выражаны характар ў параўнанне з алкагольнай. Яна прыводзіць да фізічнай, маральнай і сацыяльнай дэградацыі асобы, штурхае “страціўшых сябе” людзей на злачынствы, займае не апошняе месца ў ліку прычын высокай смяротнасці, нізкіх нараджальнасці і працягласці жыцця ў рэспубліцы.

Цяга да наркотыкаў часта ўзнікае ў падлеткавым узросце з цікаўнасці і носіць калектыўны характар. Эфект заключаецца ў тым, што развіваецца стан, які напамінае ап’­яненне, галавакружэннне, “узлёт”, павышаны настрой, бяспечнасць. Могуць з’яўляцца галюцынацыі ў выглядзе мультыплікацый. Магчымы выпадкі смерці падчас удыхання ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, асфіксіі.

Рэгулярнае ўжыванне прыводзіць да псіхічных парушэнняў: пагаршаецца памяць, затрымліваюцца разумовыя здольнасці, цяжка паражаюцца ўнутраныя органы, галаўны і косны мозг, што можа прывесці да смерці.

Важна звярнуць увагу на знешні выгляд дзіцяці. Такія падлеткі схуднелыя, бледныя, грэбуюць гігіенай. У іх прападае апетыт, парушаецца сон, яны становяцца стомленымі, плаксівымі, раздражнёнымі, грубымі, рэзкімі, на пытанні бацькоў “агрызаюцца”, адмаўляюцца падпарадкоўвацца, мала бываюць дома, шмат часу праводзяць з аднагодкамі, якія збіраюцца дзе-небудзь для прыёму наркотыкаў. Павялічваюцца фінансавыя запросы, падлетак шукае шляхі іх вырашэння (пачынаюць прападаць грошы з бацькоўскага кашалька або каштоўныя рэчы з дома), з’яўляюцца новыя падазроныя сябры, з якімі ён размаўляе шэптам, настрой у яго мяняецца па незразумелых прычынах.

Спіс усіх забароненых у Беларусі (нелегальных) рэчываў размяшчаецца на сайце МАКЦ “Псіхіятрыя-наркалогія”.

Л. СЕМЯНОВІЧ.

Урач ДУ “Мядзельскі РЦГіЭ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння наркаманія распаўсюдзілася па ўсіх краінах свету, колькасць спажыўцоў “атруты” перавышае 200 мільёнаў чалавек. Барацьба з ёй і наркабізнесам на працягу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика