Былога дырэктара магілёўскага прадпрыемства абвінавачваюць у атрыманні $759 тыс.. 21.by

Былога дырэктара магілёўскага прадпрыемства абвінавачваюць у атрыманні $759 тыс.

10.06.2016 18:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

Былога дырэктара прадпрыемства "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод" абвінавачваюць у атрыманні 759 тысяч 200 долараў ЗША. Паводле дадзеных следства, гэта быў хабар, які перадаў прадстаўнік камерцыйнай структуры за заключэнне і своечасовую аплату кантракта з замежнай кампаніяй аб пастаўцы тавару, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі.

Экс-дырэктар затрыманы, распачатая крымінальная справа. Абвінавачанне яму выставілі па артыкуле"атрыманне хабару" (ч. 3 арт. 430 КК). Пад вартай знаходзіцца і прадстаўнік камерцыйнай структуры, які перадаваў хабар. Следства мае дадзеныя, што ён мае дачыненне да здзяйснення яшчэ аднаго карупцыйнага злачынства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru Былога дырэктара прадпрыемства "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод" абвінавачваюць у атрыманні 759 тысяч 200 долараў ЗША. Паводле дадзеных следства, гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика