У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец сеў на рэйкі перад цягніком і загінуў. 21.by

У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец сеў на рэйкі перад цягніком і загінуў

20.06.2016 11:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец загінуў пад коламі пасажырскага цягніка. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля дзясятай вечара ў нядзелю, 19 чэрвеня на прыпыначным пункце Якоўчыцы.

Хлопец проста сеў на рэйкі перад самым цягніком межрэгіянальных ліній Баранавічы — Брэст, які набліжаўся да яго. Па словах машыніста, ён не рэагаваў на сігналы. Цягнік не паспеў спыніцца і смяротна траўмаваў юнака. Ён загінуў на месцы.

Пацярпелы быў жыхаром вёскі Малыя Радванічы, што пад Брэстам. Мяркуецца, ён здзейсніў суіцыд, але невядома, якія матывы падштурхнулі яго да гэтага ўчынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец загінуў пад коламі пасажырскага цягніка. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика