У Асіповічах адбылася ўцечка хлора на мясцовым “Вадаканале” (фота)
22.07.2016 12:50
—
Разное
|
![]() Фота: МНС Буйная ўцечка хлору здарылася ў Асіповічах на мясцовым прадпрыемстве “Вадаканал” 21 ліпеня. У адным з трох рэзервуараў з хлорам, знойдзеных на тэрыторыі прадпрыемства, адбылася разгерметызацыя вентыля, з-за чаго пачаўся павольны выхад газу ў атмасферу. Аб’ём рэзервуара складае 200 літраў. Каб асадзіць хлор, спецыялісты МНС выкарысталі перфарыраваныя рукавы. У выніку здарэння выкід небяспечных рэчываў не перавысіў гранічна дапушчальную колькасць. Быў абмежаваны допуск у памяшканні 32 работнікаў з 60 супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Пагрозы насельніцтву няма, бліжэйшыя збудаванні знаходзіцця на адлезласці ў 350 метраў ад месца ўцечкі. Інцыдэнт не паўпрываў на працу прадпрыемства і не парушыў тэхналагічны працэс. Рэзервуар з хлорам паднялі кранам і апусцілі ў ёмістасць з водным растворам кальцыніраванай соды. Далейшая ўтылізацыя будзе адбывацца на дзяржаўным прадпрыемстве “Пінсквадаканал”, перадае прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Буйная ўцечка хлору здарылася ў Асіповічах на мясцовым прадпрыемстве “Вадаканал” 21 ліпеня. У адным з трох рэзервуараў з хлорам, знойдзеных на... |
|