У парку Горкага ў Мінску спынялася кола агляду. 21.by

У парку Горкага ў Мінску спынялася кола агляду

08.08.2016 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsknews.by

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сталічным парку імя Горкага на адным з атракцыёнаў 6 жніўня. Увечары ў суботу там нечакана спынілася "Кола агляду", паведамляюць "Мінск-навіны" са спасылкай на мінскае гарадское ўпраўленне МНС.
 
Прычынай здарэння стаў збой у працы асноўнага рухавіка. Работнікі атракцыёна запусцілі рэзервовы рухавік.

Па словах прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Усе наведвальнікі, 61 чалавек, пакінулі кабінкі самастойна.

Паведамляецца, што ніводзін з наведнікаў не пацярпеў.

Спецыялісты высвятляюць прычыну, па якой спыніўся асноўны рухавік атракцыёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsknews.by Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сталічным парку імя Горкага на адным з атракцыёнаў 6 жніўня. Увечары ў суботу там нечакана спынілася "Кола агляду",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика