Ваўчыца пакусала на Мазыршчыне дзвюх жанчын (фота). 21.by

Ваўчыца пакусала на Мазыршчыне дзвюх жанчын (фота)

22.08.2016 13:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Дзве жыхаркі Мазырскага раёна пацярпелі ад нападу ваўчыцы, інфармуе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Першае паведамленне пра пацярпелую жанчыну паступіла ўвечары 19 жніўня. Да ратавальнікаў звярнулася фельчар хуткай меддапамогі і паведаміла, што ў вёсцы Акулінка ваўчыца напала на мясцовую жыхарку. На месцы выкліку ратавальнікі выявілі, што здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны. Ваўчыца (як мяркуецца, шалёная) зайшла на адзін з падворкаў у вёсцы і ўкусіла 62-гадовую пенсіянерку. Пасля гэтага ваўчыца ўцякла ў бок лесу, а жанчына на сваім аўто прыехала ў мясцовую лякарню.

Праз паўтары гадзіны пасля гэтага здарэння ў той жа вёсцы ваўчыца напала на 64-гадовую пенсіянерку, якая сядзела на лавачцы. Жанчына паклікала на дапамогу, і яе крыкі пачуў мазырскі ратавальнік. які разам з бацькам прыехаў у вёску на сваё лецішча. Віламі і рыдлёўкамі мужчыны адагналі жывёлу і забілі.

Паведамляецца, што ваўчыца ўкусіла адну з пенсіянерак у правы локаць. Жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.

Другую пацярпелую шпіталізавалі з дыягназам "укушаная рана правай кісці, адкрыты пералом другой запясцевай косткі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Дзве жыхаркі Мазырскага раёна пацярпелі ад нападу ваўчыцы, інфармуе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС. Першае паведамленне пра пацярпелую жанчыну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика