У Оршы міліцыя закрыла інтэрнэт-краму спайсаў
23.09.2016 12:16
—
Разное
|
![]() У Оршы міліцыя закрыла інтэрнэт-краму па гандлі спайсамі. 21 верасня позна ўвечары супрацоўнікі ўпраўлення і аддзела па наркакантролі Аршанскага РАУС затрымалі дваіх мясцовых жыхароў — 22-гадовых хлопца і дзяўчыну, якія рабілі закладку чарговай дозы спайсу ў прыватным сектары. Хлопец — беспрацоўны мясцовы жыхар, раней не меў праблемаў з законам. У свой бізнэс ён уцягнуў знаёмую, прадавачку шапіка “Белсаюздрук”. Рэагенты для вытворчасці спайсаў наркагандляр набываў у Оршы або ездзіў па іх у Мінск. Затым ён вырабляў наркотыкі ў кватэры, якая яму дасталася ад бабулі, а таксама ў кватэры сваёй саўдзельніцы, якая таксама жыла адна. Гандляры арыентаваліся на маладых людзей, якія хочуць набыць невялікую дозу, 1-3 грамы, атрымлівалі на электронны кашалёк грошы і рабілі закладку. За два месяцы незаконнай дзейнасці крама спайсаў зарабіла каля 1,5 тыс. новых рублёў. Падчас затрымання ў хлопца канфіскавалі чатыры гатовыя пакецікі міксу, у дзяўчыны — тры. Чытыры дозы яны паспелі закласці. У адной з кватэр былі знойдзеныя яшчэ шэсць пакецікаў, а таксама спіс адрасоў закладак па горадзе. Наркагандляры змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, на іх завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсараў) КК, паведамляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Оршы міліцыя закрыла інтэрнэт-краму па гандлі спайсамі. 21 верасня позна ўвечары супрацоўнікі ўпраўлення і аддзела па наркакантролі Аршанскага РАУС затрымалі...
|
|