Мінчука падазраюць у забойстве яго сваяка ў Ляхавічах. 21.by

Мінчука падазраюць у забойстве яго сваяка ў Ляхавічах

10.04.2017 12:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Мінчука падазраюць у забойстве свайго сваяка ў Ляхавічах. Як інфармуе прэс-служба МУС, труп 44-гадовага мужчыны знайшлі раніцай 7 красавіка ў яго кватэры. Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што прычынай смерці стала чэрапна-мазгавая траўма. Паводле папярэдніх дадзеных, увечары 6 красавіка мужчына распіваў алкагольныя напоі сумесна са сваім пляменнікам. Паміж імі ўзнік канфлікт.

29-гадовага мінчука падазраюць у тым, што ён збіў свайго дзядзьку і гэта прывяло да яго смерці. Пляменніка затрымалі. Высветлілася, што раней затрыманы ўжо меў праблемы з законам. І пляменнік, і яго сваяк нідзе не працавалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Мінчука падазраюць у забойстве свайго сваяка ў Ляхавічах. Як інфармуе прэс-служба МУС, труп 44-гадовага мужчыны знайшлі раніцай 7 красавіка ў яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика