Адзін з найлепшых альпіністаў свету Улі Штэк загінуў на Эверэсце. 21.by

Адзін з найлепшых альпіністаў свету Улі Штэк загінуў на Эверэсце

30.04.2017 17:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: forbes.com

Адзін з найвядомейшых у свеце альпіністаў, швейцарац Улі Штэк загінуў падчас узыходжання на Эверэст. Ён хацеў узняцца на гару нязвыклым маршрутам і без кіслароднага балона. Як паведамляюць замежныя СМІ са спаслыкай на Федэрацыю альпінізму Непала, Штэк хутчэй за ўсё паслізнуўся. Яго цела знайшлі на Эверэсце, пасля чаго верталётам перавезлі ў сталіцу Непала Катманду.

Колькі дзён таму альпініст напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што за дзень узняўся на 7 тысяч метраў ад базавага лагера і вярнуўся назад, бо лічыў, што прызвычаіцца да вялікай вышыні лепей падчас актыўнай акліматызацыі.

У 2012 годзе Штэк ужо скараў гэтую вяршыню без кіслароднага балона, а два гады таму ён скарыў усе 82 альпійскія пікі болей за 4 тысячы метраў за 62 дні.

За хуткасць і дакладнасць узыходжання ён атрымаў мянушку “швейцарская машына”. Напрыклад, на Паўночную сцяну Эйгера ён узышоў за 2 гадзіны 46 хвілінаў, хоць першыя альпіністы скаралі яе па некалькі дзён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: forbes.com Адзін з найвядомейшых у свеце альпіністаў, швейцарац Улі Штэк загінуў падчас узыходжання на Эверэст. Ён хацеў узняцца на гару нязвыклым маршрутам і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика