На пажары ў Драгічыне мужчына вынес з-пад ложка трохгадовую дзяўчынку. 21.by

На пажары ў Драгічыне мужчына вынес з-пад ложка трохгадовую дзяўчынку

10.10.2017 15:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

На пажары прыватнага дома ў Драгічыне пацярпелі бабуля і яе трохгадовая дзяўчынка. 

Здарэнне адбылося 9 кастрычніка. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, што дом знутры быў цалкам ахоплены агнём, паведамляе прэс-служба МНС.

Яшчэ да прыбыцця пажарнікаў на дапамогу гаспадыні дома прыйшоў 50-гадоы мужчына, які праязджаў міма. Ён на руках вынес з дома трохгадовую дзяўчынку, якая хавалася ў пакоі пад ложкам. Бабуля дзяўчынкі пакінула дом самастойна.

Абедзвюх пацярпелых шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. У дзяўчынкі апёкі 10% цела — атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічныя апёкі дыхальных шляхоў, твару, рук першай-другой ступені. У яе бабулі дактары дыягнаставалі атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічныя апёкі твару, шыі, рук першай-другой ступені — 10% цела .

Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у доме.

Меркаванай прычынай пажару называецца няспраўная электраправодка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by На пажары прыватнага дома ў Драгічыне пацярпелі бабуля і яе трохгадовая дзяўчынка.  Здарэнне адбылося 9 кастрычніка. Калі ратавальнікі прыбылі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика