Чарговая гібель дзіцяці ў сажалцы на падворку дома. 21.by

Чарговая гібель дзіцяці ў сажалцы на падворку дома

02.11.2017 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Беларусі зафіксавалі чарговы выпадак гібелі дзіцяці ў сажалцы на падворку дома. На гэты раз у Полацкім раёне. Сёлета падобныя трагедыі ўжо здараліся ў Бешанковіцкім, Глыбоцкім і Свіслацкім раёнах.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, шасцігадовая дзяўчынка была ў гасцях у дзядулі і бабулі пад Полацкам. З 16-й гадзіны у сераду, 1 лістапада, яна знаходзілася на падворку дома, а яе сваякі займаліся гаспадарчымі справамі. Праз гадзіну дзядуля стаў шукаць унучку і знайшоў яе цела ў неагароджанай сажалцы, якая знаходзіцца каля дома. Ён выцягнуў з вады дзіця і выклікаў “хуткую”, але ўжо было запозна, дзяўчынка памерла. Следчы камітэт праводзіць праверку, апытваюць сведкаў, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Адзначым, што ў пачатку чэрвеня ў Бешанковіцкім раёне ў сажалцы каля прыватнага дома патануў 2-хгадовы хлопчык. 12 верасня ў Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы патанула дзяўчынка ва ўзросце 1 год 8 месяцаў. 30 верасня ў Глыбоцкім раёне таксама ў сажалцы на падворку дома загінуў 5-гадовы хлопчык.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Беларусі зафіксавалі чарговы выпадак гібелі дзіцяці ў сажалцы на падворку дома. На гэты раз у Полацкім раёне. Сёлета падобныя трагедыі ўжо здараліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика