У бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца моцны вецер. 21.by

У бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца моцны вецер

15.01.2018 13:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца моцны вецер: у аўторак удзень — з парывамі да 14 м/с, на захадзе (а ў сераду — на паўночным усходзе) — 15-20 м/с. З гэтай прычыны сіноптыкі аб’явілі на 16 і 17 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі. У сераду амаль па ўсёй краіне чакаецца завіруха.

Як інфармуе БЕЛТА, на бягучым тыдні ў нашай краіне будзе некамфортнае надвор’е са снегам і парывістым ветрам. 16 студзеня ўначы тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў марозу, удзень — ад мінус 2 градусаў на Брэстчыне да мінус 10 на Віцебшчыне. У сераду ў начныя гадзіны чакаецца 6-11 градусаў ніжэй за нуль (у Брэсцкай вобласці — ад -3 да -5), у другой палове дня — ад -4 да +1 градуса.

У чацвер, 18 студзеня, ападкі ў выглядзе кароткачасовага снегу магчымыя толькі ў асобных раёнах. Уначы будзе 2-7 марозу, удзень — ад -4 да +1 градуса. У пятніцу снег прагназуецца ўжо амаль па ўсёй краіне. У начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -7 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -3 да -2 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца моцны вецер: у аўторак удзень — з парывамі да 14 м/с, на захадзе (а ў сераду — на паўночным усходзе) — 15-20 м/с. З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика