У Мінску дзяўчына адбілася бутэлькай ад гвалтаўніка. 21.by

У Мінску дзяўчына адбілася бутэлькай ад гвалтаўніка

22.01.2018 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

У Мінску дзяўчына адбілася бутэлькай ад гвалтаўніка. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Масюкоўшчына. Дзяўчына ішла ад прыпынку грамадскага транспарту да свайго дома і на кепска асветленым участку дарогі на яе ззаду напаў невядомы мужчына. Ён паваліў яе на зямлю і спрабаваў згвалціць. Аднак дзяўчына аказала актыўнае супраціўленне, ўдарыла зламысніка бутэлькай, якая ляжала на зямлі. Пасля гэтага мужчына схапіў сумку пацярпелай і ўцёк.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Мінска Наталля Аскірка, дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю і распавяла пра здарэнне. Прыкметы зламысніка атрымалі ўсе міліцэйскія нарады, і неўзабаве яго знайшлі. Начальнік аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Аляксей Машкін, едучы на аўтамабілі па вуліцы Прытыцкага, заўважыў падазронага мужчыну, які відавочна спяшаўся, ішоў у куртцы, якая была апранута навыварат. Ён быў затрыманы.

Высветлілася, што затрыманаму 34 гады, ён нідзе не працуе. Праваахоўнікі даведаліся, што мужчына мае дачыненне да кватэрнага крадзяжу, здзейсненага ў тым жа раёне. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru У Мінску дзяўчына адбілася бутэлькай ад гвалтаўніка. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Масюкоўшчына. Дзяўчына ішла ад прыпынку грамадскага транспарту да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика