Напішам гісторыю краю разам. 21.by

Напішам гісторыю краю разам

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У канун Года малой радзімы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы было створана грамадскае аб’яднанне краязнаўцаў, старшынёй якога абраны Пётр Несцяровіч. На мінулым тыдні адбылося другое, выязное пасяджэнне на базе Палескай школы.

IMG_7691
Члены суполкі аматараў захавання гістарычнай памяці нездарма выбралі гэту ўстанову адукацыі і сам аграгарадок, бо засажэўская зямля багатая на цікавыя гісторыі, на таленавітых людзей, на маляўнічыя назвы населеных пунктаў. За круглым сталом, дзе поруч з гасцямі сустрэчы прымалі ўдзел настаўнікі і вучні школы, вялася размова пра былых перадавікоў вытворчасці, вядомых славутых вучоных і творцаў. Былы старшыня сельсавета Аляксей Мельнікаў паведаміў пра ўжо зніклыя і выміраючыя вёскі, адкуль узяўся род Куцаковых расказаў прысутным у падрабязнасцях настаяцель мясцовага храма айцец Мікалай. Педагог на заслужаным адпачынку Аляксандр Ганчароў давёў інфармацыю пра знакавыя помнікі археалогіі Чачэршчыны – нісімкавіцкія курганы. Зберагаць і ахоўваць каштоўныя скарбы нашай зямлі – крыніцы – заклікала бібліятэкар Бяляеўскай бібліятэкі-клуба Марына Іванова, і прапанавала школьнікам у перыяд летніх канікул прайсці турыстычнымі маршрутамі па берагах рэчкі Молінкі. Было цікава пачуць пра сталыпінскія хутары, сплаў драўніны па Каўпіце і паходжанні яе назвы, наяўнасць некалі на тэрыторыі Савета цаглянага і мелавога заводаў, успомніць імя былога старшыні калгаса «Камунар» Міхаіла Зубарава і іншае. Тут жа паступіла прапанова адкрыць у школе музейны куток адважнага абаронцы Радзімы Пятра Чулкова.


IMG_7682

IMG_7670
Падчас мерапрыемства прайшоў вусны гістарычны дыктант на веданне знакавых дат, падзей і прозвішчаў жыхароў краю. Рабяты адказвалі на пытанні: якія ўзвышшы маюцца на тэрыторыі раёна, чаму возера Святое займела такую назву, пералічвалі галоўныя экспанаты гісторыка-этнаграфічнага музею, ад імя якога карыснага выкапня пайшла назва адной з вёсак у Палескім  сельсавеце і інш. У выніку дыпломамі, а таксама каштоўнымі падарункамі ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» былі ўзнагароджаны вучаніцы 8 класа Інэса Драздова і Яна Драздова, а таксама Настасся Міхаленка (11 клас). Добры поціск рукі і сувенір з рук Пятра Несцяровіча стаў прыемным падарункам для старажыла Палесся Міхаіла Фёдаравіча Юрчанкі. Напрыканцы дня члены аб’яднання наведалі мясцовую царкву і музейны пакой Куцаковых. «Дадзеная работа накіравана на тое, каб захаваць і перадаць нашчадкам тое роднае і каштоўнае, што назапасілі нашы продкі, – адзначыў Пётр Васільевіч. – Важна, каб і самі дзеці прымалі ў гэтай дзейнасці самы актыўны ўдзел. Збор любой інфармацыі пра працавітых і адораных людзей, адметныя гістарычныя факты, вясковы побыт і ўсё, што звязана з малой радзімай, дапаможа зберагчы памяць аб мінулым. А народ жыве датуль, пакуль памятае. Хачу заклікаць усіх аматараў-краяведаў далучыцца да нас і стаць збіральнікамі летапісу свайго краю. Неабходную інфармацыю пра аб’яднанне можна атрымаць у раённай бібліятэцы і туды ж перадаць матэрыялы пра свой радавод, вёску, жыццё і лёс пэўнага чалавека».


IMG_7717

IMG_7707

IMG_7698

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канун Года малой радзімы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы было створана грамадскае аб’яднанне краязнаўцаў, старшынёй якога абраны Пётр Несцяровіч. На мінулым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика