Сяргей Пятрухін: У нас няма міліцыі, вось гэта страшна
30.03.2018 14:42
—
Разное
|
Адразу Кажа Сяргей Пятрухін: – Сяргей Токун мяне затрымліваў. Гяляндзіч Ігар. А ў цывільным былі Сяргей Ігнацюк і Дзмітрый Якушэвіч. Сорамна за супрацоўнікаў міліцыі, сорамна за намесніка начальніка Ленінскага РАУСа Самасюка. Я спадзяюся, што яны трапяць у свой “міліцэйскі ад” у свой час. Бо такімі міліцыянтамі быць нельга. У нас няма міліцыі. Вось гэта страшна. Прысутныя ў зале суда смяяліся са сведчанняў міліцыянтаў, за што неаднаразова былі папярэджаны суддзём суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксандрам Семянчуком, які разглядаў справу. Нягледзячы на тое, што чарговы раз суд у выніку быў не на баку Пятрухіна, прысутныя бачаць сэнс у тым, каб масава назіраць за падобнымі працэсамі: – Калі будзе больш людзей прыходзіць, то суд будзе больш эфектыўным. Магчыма тады мы зможам дамагчыся праўды. Яны ж жывуць у грамадстве, ходзяць у крамы, іхныя дзеці ходзяць у садкі, яны сустракаюцца з іншымі людзьмі. Варта зазначыць, што пры наяўнасці штатнага відэафіксатара ў аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які затрымліваў Сяргея Пятрухіна 23 сакавіка, відэазапіс ягонага парушэння так і не быў прадстаўлены. Міліцыянты спасылаліся на няспраўныя батарэі. На фота: супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі Сяргея Пятрухіна 23 сакавіка і выступілі сведкамі супраць яго ў судзе 29 сакавіка.“І смех і грэх”, – пракаментавалі такія сведчанні міліцыянтаў людзі, якія прыйшлі падтрымаць Пятрухіна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля прысуду, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін пракаментаваў дзеянні міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі і выступалі сведкамі ў судзе па справе...
|
|