Добраўпарадкаванне. 21.by

Добраўпарадкаванне

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Наваколасава Я. Ф. Аладзьеў, які звярнуў увагу на стан зялёнай зоны побач з яго домам па вуліцы Школьнай, 26. Цяпер па ёй машыны ездзяць напрамую да суседняга дома. Усё разбіта. Прыездзьце, сфатаграфуйце, – прапанаваў наш чытач і пацікавіўся, чаму не прымаецца ніякіх мер.

Гэтае пытанне мы адрасавалі старшыні Наваколасаўскага сельвыканкама Дзмітрыю Каршункову.

– Раней адносна праезду машын па зялёнай зоне мы выклікалі ДАІ, да парушальнікаў былі прыменены штрафныя санкцыі, – адзначыў старшыня сельвыканкама. – На зялёнай зоне іншым разам можна ўбачыць заезджых гандляроў, аднак пераважна гэта робяць самі жыхары пасёлка. Для прыняцця мер прыцягнем у першую чаргу аб’яднанне камунальных службаў – гэта іх тэрыторыя, іх работнікі маюць права выкліку ДАІ, – а ўвогуле ў нашых красавіцкіх планах – правядзенне ў пасёлку сходу грамадзян. Будзем запрашаць на яго прадстаўнікоў ДАІ, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, санітарнай службы і т. п., каб абмеркаваць з жыхарамі пасёлка ўсе набалелыя пытанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Наваколасава Я. Ф. Аладзьеў, які звярнуў увагу на стан зялёнай зоны побач з яго домам па вуліцы Школьнай, 26. Цяпер па ёй машыны ездзяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика