Выслухаць і дапамагчы. 21.by

Выслухаць і дапамагчы

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

040418a

Марыя Пальчык пяць гадоў з’яўляецца старастай вёскі Скамарошкі, якая размешчана ў маляўнічых мясцінах, побач з возерам, і жывуць тут добразычлівыя, працавітыя людзі – сапраўдныя гаспадары сваёй малой радзімы. Варта адзначыць, што людзі выбралі Марыю Іванаўну сваім дарадчыкам на альтэрнатыўнай аснове, бо давяраюць. Яна шчыры і сумленны чалавек, заўсёды паважліва ставіцца да людзей і стараецца станоўча вырашыць праблему, якая ўзнікае. І, дарэчы, добры арганізатар. Усе гэтыя якасці ўлічылі жыхары сельсавета і тады, калі даверылі Марыі Пальчык стаць дэпутатам Старасвержанскага сельскага Савета.

Марыя Іванаўна расказвае, што ў вёсцы налічваецца больш за 200 дамоў, у якіх жывуць работнікі сельгаставарыства, пенсіянеры і дачнікі. Апошніх пераважная частка. Але з усімі яна знаходзіць агульную мову.

– Разам наводзім парадак, – падкрэслівае стараста. – Людзі стараюцца, каб сядзібы былі агароджаны прыгожым плотам. Калі нам трэба дапамога, то звяртаемся да кіраўніка сельгаставарыства, які заўсёды ідзе насустрач. Правялі летась свята вёскі. Усе падрыхтаваліся проста выдатна. Праявілі адмысловыя кулінарныя здольнасці. Высветлілася, што нашы пажылыя людзі не толькі працаваць і гатаваць умеюць, але і спяваць, і танцаваць не развучыліся.

Пастаянны клопат для «начальніка» вёскі – грэйдзіраванне вуліц, якое неабходна трымаць на кантролі. Летась сабралі грошы на агароджу могілак, бо плошчу пад імі расшырылі, таму і наспела такая неабходнасць. Частку сродкаў на гэтыя мэты выдзеліў сельвыканкам.

– Адзін бок закрылі летась, а гэтай вясной завершым работу, плот абавязкова пафарбуем, – дадае Марыя Іванаўна. – У гэтай справе аказаў неацэнную дапамогу наш грамадскі актывіст Мікалай Каробка. Заўсёды ў дарадчыках у мяне Уладзімір Крупец і Ірына Мазур.

Скамарошкі знаходзяцца недалёка ад горада, таму няма тут закінутых дамоў. З дачнікамі, калі неабходна тэрмінова вырашыць якое-небудзь пытанне, Марыя Пальчык падтрымлівае тэлефонную сувязь. А як жа інакш? Яна за кожнага чалавека ў адказе, і тут не павінна быць дробязяў. Стараста заўсёды навідавоку, у гушчыні спраў вяскоўцаў. І быць ім – гэта значыць, любіць людзей, умець іх выслухаць, падтрымаць, паспачуваць і абараніць. Імкнуцца дапамагчы, не шкадуючы для гэтага свайго асабістага часу.

У спаборніцтве сярод органаў мясцовага самакіравання Марыі Пальчык прысуджана летась другое месца.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марыя Пальчык пяць гадоў з’яўляецца старастай вёскі Скамарошкі, якая размешчана ў маляўнічых мясцінах, побач з возерам, і жывуць тут добразычлівыя, працавітыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика