Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей — 2018». 21.by

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей — 2018»

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_8029 (Копировать)Якімі вы бачыце выратавальнікаў і што ведаеце пра іх дзейнасць? У чым праяўляецца значнасць гэтай мужнай прафесіі? Ці добра вы засвоілі асновы бяспекі? Паразважаць над гэтымі пытаннямі падрастаючаму пакаленню дапамагае раённы агляд-конкурс дзіцячай ворчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, які на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца звыш 10 гадоў  і ўвесь гэты час карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод  дзяцей і падлеткаў  школьнага ўзросту. 30 сакавіка у Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі супрацоўнікі  Шаркаўшчынскага РАНС Іван Паўлавіч Пальчэх і Віктар Казіміравіч Кужэль падзякавалі хлопцам і дзяўчатам за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручылі пераможцам і прызёрам у розных намінацыях дыпломы  з невялікімі грашовымі прызамі.

Намінацыя “Верш”:

2 месца – Вераніка Рэдзіка (Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі);

1 месца — Юлія Ліпская (Шаркаўшчынская СШ № 1).

Намінацыя “Сувенірны выраб”:

3 месца – Сяргей Бондар (Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі);

2 месца — Дар’я Кузняцова (Більдзюжская СШ);

1 месца – Дзмітрый Бондар (ШРЦДіМ).

Намінацыя “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”:

3 месца – Аляксандр Свяцкі (Шаркаўшчынская СШ № 1);

2 месца – Вікторыя Еўдакімава, Аляксандра Зямец, Соф’я Кашэль (ШРЦДіМ);

1 месца – Станіслаў Брандзін, Генадзь Шамшур (Станіславоўская БШ).

Намінацыя “Малюнак” (7-10 год):

3 месца – Ягор Кінько (Станіславоўская БШ);

3 месца — Марк Яцына (Станіславоўская БШ);

2 месца – Кацярына Белавус (ШРЦДіМ);

2 месца – Максім Савельеў (ШРЦДіМ);

1 месца — Алеся Гембіцкая (Шаркаўшчынская СШ № 1).

“Малюнак” (11-14 год):

3 месца – Анастасія Мятлюк (Радзюкоўская БШ).

“Малюнак” (15-17 год):

1 месца – Крысціна Восіпава (Германавіцкая СШ).

За актыўны ўдзел у конкурсе заахвочвальнымі падарункамі  таксама ўзнагароджаны Даніла Протас, Соф’я Яндульская, Алеся Заяц (Радзюкоўская БШ), Анастасія Латышонак, Арына Фокава, Алег Дарашчонак (Іёдская ДС-СШ), Раман Кураленка, Паліна Касарэўская (Станіславоўская БШ), Валерыя Гадуневіч (Більдзюжсая СШ). А творчая работа Алесі Гембіцкай, вучаніцы Шаркаўшчынскай СШ № 1 заваявала 3 месца на абласным этапе конкурса “Выратавальнікі вачамі дзяцей – 2018”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8026 (Копировать)IMG_8032 (Копировать) IMG_8033 (Копировать) IMG_8036 (Копировать) IMG_8037 (Копировать) IMG_8040 (Копировать) IMG_8041 (Копировать) IMG_8043 (Копировать) IMG_8046 (Копировать) IMG_8047 (Копировать) IMG_8048 (Копировать) IMG_8049 (Копировать) IMG_8050 (Копировать) IMG_8051 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика