ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ: вінаватая спёка. 21.by

ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ: вінаватая спёка

05.05.2018 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ за мінулыя суткі: у пятніцу аформілі 65 здарэнняў без пацярпелых, што ў 1,5-2 разы болей чым звычайна. Столькі ж аварыяў з матэрыяльнай шкодай адбываецца ў адны зімовыя суткі, калі пройдзе снегапад. Прычынай росту ДТЗ называюць спякотнае надвор’е, праз якое кіроўцы робяцца няўважлівымі за рулём і спяшаюцца.

Апроч таго, у вобласці зарэгістравалі 4 аварыі, у якіх пацярпелі 5 чалавек, у тым ліку двое матацыклістаў. Прычынай здарэнняў сталі няправільны выбар хуткасці і няўважлівасць. У 25-гадовага матацыкліста з Мінскага раёна не было правоў кіроўцы, ён ехаў без моташлема і сутыкнуўся з “Фіятам-Дуката” на скрыжаванні дарог у пасёлку Самахвалавічы. Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы галавы і трапіў у лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ за мінулыя суткі: у пятніцу аформілі 65 здарэнняў без пацярпелых, што ў 1,5-2 разы болей чым звычайна....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика