Теплота, забота и искренность укрепляют семью Гусаковых. 21.by

Теплота, забота и искренность укрепляют семью Гусаковых

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ў сямейны альбом

А 34 гады таму гэта быў усяго толькі дуэт Уладзіміра са Станіславова і Ніны з суседняй вёскі Крыцкія, якія вучыліся ў адной школе, закахаліся адзін у аднаго так, што без вяселля абысціся было немагчыма.
Спачатку нарадзілася Наташа, пазней Оля. А яшчэ пазней сям’я Гусаковых пачала расці, можна сказаць, у геаметрычнай прагрэсіі.  У сям’ю ўдала ўпісаліся зяці Сяргей і Яўген, а пасля сямейную карціну ўпрыгожылі ўнукі Валерыя, Арцём і Стасік. Сёння сям’я Гусаковых-Багачовых-Барысавых з райцэнтра стала большай амаль у пяць разоў.

“Вельмі хацелася б спадзявацца, што гэта не мяжа, – шчыра прызнаюцца бацькі сямейства Уладзімір Віктаравіч і Ніна Мікалаеўна. – Глядзім на сваю сям’ю і адчуваем неверагоднае шчасце, якое для нас заключаецца ў дзецях і ўнуках. Мы шчаслівыя, бо бачым і разумеем, што ў нашых дзяцей усё добра, дружна, спакойна і надзейна, ва ўсіх ёсць уласнае жыллё, работа. І яны ведаюць, што мы заўсёды побач”.
У сям’і Гусаковых заўжды так было: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Было, ёсць і будзе. І адносіны ў вялікай сям’і цёплыя і шчырыя, усе адчуваюць клопат і ўвагу, усе гатовыя ў любы момант падставіць плячо, прыйсці на дапамогу, парадавацца за поспехі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ў сямейны альбом А 34 гады таму гэта быў усяго толькі дуэт Уладзіміра са Станіславова і Ніны з суседняй вёскі Крыцкія, якія вучыліся ў адной школе, закахаліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика